Знайсці
11.12.2018 / 11:273РусŁacБел

Мінспорту расказала, колькі турыстаў наведалі Беларусь па «бязвізе»

Больш за 179 тысяч турыстаў скарысталіся бязвізавым уездам у Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт у Мінску. Пра гэта падчас круглага стала ў парламенце паведаміў намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной.

Больш за ўсё іншаземцаў па бязвізавым уездзе прыехала за гэты час з Германіі — больш за 28 тысяч, з Польшчы — больш за 16 тысяч, Італіі — больш за 15 тысяч, Вялікабрытаніі і ЗША — прыкладна па 12 тысяч.

У той жа час з Францыі без візы прыехалі амаль 8 тысяч турыстаў, з Нідэрландаў і Латвіі — больш за 6,4 тысячы, Швецыі — больш за 6 тысяч, Літвы — больш за 5 тысяч.

З 12 лютага 2017 года ў Беларусі быў уведзены пяцідзённы бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін, асноўная ўмова — уезд і выезд праз Нацыянальны аэрапорт Мінск. З 27 ліпеня 2018 года «бязвіз» падоўжаны да 30 дзён. Правіла працуе толькі для тых, хто падарожнічае праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Бязвізавым уездам у Гродне і беларускай частцы Аўгустоўскага канала з кастрычніка 2016 года скарысталіся больш за 134 тысяч турыстаў. Белавежскую пушчу і турысцка-рэкрэацыйную зону «Брэст» са студзеня гэтага года наведала больш за 15 тысяч чалавек.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера