Знайсці
11.12.2018 / 12:004РусŁacБел

«Ты была сёлета харошай дзяўчынкай?» Калі не, да цябе прыйдзе дрэнны Санта Павел Аракелян ВІДЭА

Шоўмэн, саксафаніст, удзельнік гурта «Крамбамбуля» Павел Аракелян зняў відэаролік, якім запрашае замовіць навагоднюю праграму з яго ўдзелам.

На відэа Павел злізвае вяршкі са Снягуркі, п’е віскі і раскідвае грошы.

Адметнасцю 20-25-хвіліннай шоу-праграмы будзе тое, што Павел і яго Снягурачка завітаюць у такіх жа ўборах, як прадстаўленыя на відэа.

Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў адміністратар Паўла:

«Дадатковыя функцыі, напрыклад, калі вы пажадаеце, каб Павел злізаў з вас вяршкі, абгаворваюцца індывідуальна. У кошт праграмы ўваходзіць музычнае шоу Санты, Снягуркі і Снегавіка. Але гэты выступ разлічаны больш на карпаратывы».

Каштуе віншаванне ад дрэннага Санты ад 1000 да 1800 рублёў у залежнасці ад часу і дня выступлення.

НТ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930