Знайсці
11.12.2018 / 11:05РусŁacБел

У Мінску пабудуюць рэкордна вялікі дзіцячы садок — ажно на 350 месцаў

Установу дашкольнай адукацыі на 350 месцаў плануюць узвесці ў Фрунзенскім раёне. Такіх вялікіх дзіцячых садкоў у сталіцы раней не будавалі. Падрабязнасці «Мінск-Навінам» паведамілі ва ўпраўленні па адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна.

— Будзе распрацавана праектна-каштарысная дакументацыя на стварэнне такога аб'екта ў межах вуліц Шаранговіча — Гарэцкага — Рафіева. Што характэрна, першапачаткова яго планавалася будаваць для 290 выхаванцаў. Аднак прынята рашэнне распрацаваць новы праект, каб павялічыць планавую магутнасць да 350 месцаў. Такія вялікія дашкольныя ўстановы ў Мінску раней не будавалі.

Акрамя таго, інвестыцыйнай праграмай Мінска на 2019 г. прадугледжана збудаванне дзіцячага садка на 230 месцаў у мікрараёне Масюкоўшчына-5. У нашым раёне плошча тэрыторыі, выдзеленая пад будаўніцтва дадзенага дашкольнай установы, падыходзіць для саду з такой праектнай магутнасцю. Раённая адміністрацыя таксама збіраецца ўносіць прапановы аб уключэнні ў інвестраграму да 2025 года ўзвядзенне яшчэ 6 дзіцячых садкоў, — растлумачылі ва ўпраўленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930