Даслаць навіну
Знайсці
11.12.2018 / 10:15 1

Не «экай», а проста памаўчы — тры галоўныя складнікі поспеху прамоўцы

Другі майстар-клас па прамоўніцкім майстэрстве ў межах сацыяльна-адукацыйнага праекта velcom YOUTH, які кампанія ладзіць пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі і арганізатараў канферэнцыі TEDxMinsk, адбыўся на выходных.

Павялічыць выяву

Ведаючы пра тое, што лепш за ўсё вучыцца на канкрэтных прыкладах, арганізатары на другі майстар-клас запрасілі Ксюшу і Арцёма Лук’яненкаў з гурта Navi расказаць пра свой досвед. Як яны змаглі настроіць сябе так, што на сцэне «Еўрабачання» ў іх не трэсліся каленкі і голас?

Павялічыць выяву

Ксенія і Арцём Лук’яненкі, гурт Navi.

І тут жа ўдзельнікі майстар-класа, якіх у зале было больш за 200 чалавек (а яшчэ 800 глядзелі ўрок у жывой трансляцыі), атрымалі адказ і важную параду ўсім прамоўцам, артыстам, выступоўцам.

Павялічыць выяву

«Слухайце сваё сэрца, цаніце людзей, якія знаходзяцца побач і якія дапамагаюць вам, але ніколі не слухайце тых, хто ў вас не верыць», — адказаў Арцём Лук’яненка.

Так, калі ў цябе за плячыма 1000 канцэртаў, сустрэч, здымак, лёгка быць адкрытым і смелым (хаця Ксенія прызналася, што да сёння вельмі хвалюецца перад выступамі). Але як перамагчы сваю няўпэўненасць і страх, калі табе 16 гадоў і ўвесь досвед публічных выступаў для цябе — гэта адказ ля дошкі на ўроку?

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

90 кілаграмаў прыгажосці нішто, калі вы не ўмееце гаварыць

«Быў у мяне ў жыцці адзін выпадак, — пачаў майстар-клас Дзмітрый Смірноў, спікінг-коўч TEDxMinsk, кіраўнік школы прамоўніцкага майстэрства, бізнэс-трэнер і генеральны прадзюсар «Радыё Бі Эй», — калі мая сяброўка паскардзілася на тое, што ёй вельмі спадабаўся адзін хлопец. Прыгожы, высокі, спартыўны — 90 кілаграмаў суцэльнай прыгажосці, як сказала дзяўчына. Але калі гэты хлопец падышоў знаёміцца, ён змог вымавіць толькі нешта накшталт: «Эй, малыха, можа, эээ, мы з табой гэта… эээ, туды-сюды». Усю закаханасць як рукой зняло».

Справа ў тым, патлумачыў трэнер, што гэтаму прыгажуну ніхто не сказаў, што ўменне выказваць свае думкі, нават сам голас — таксама складнікі прыгажосці.

Каб навучыцца трымаць сябе на публіцы, аднаго жадання мала. Такога дзіва не здарыцца, каб загадаў на ноч жаданне, а раніцай прачнуўся — і ты ўжо выдатны прамоўца. Над голасам, над гладкасцю прамовы трэба працаваць і працаваць. Таму майстар-клас «Майстэрства прэзентацыі» складалі ў асноўным практычныя заняткі.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Дамагчыся, каб вас слухалі сотні людзей, можна пры ўмове, што выступ будзе:

Першае: лёгкі

«Калі ты завагаўся або забыў, што хацеў сказаць, ні ў якім разе не «мычы» і не «экай». Проста памаўчы. Аўдыторыя вырашыць, што ты глыбока задумаўся», — параіў Дзмітрый Смірноў.

А каб паўзы былі менш працяглымі, каб словы ліліся лёгка, трэнер параіў рабіць шэраг практыкаванняў:

  • пераказ тэкстаў,
  • кракадзіл (звычайна гуляюць некалькі раўндаў: тлумачаць загаданае слова, не называючы яго, пасля — паказваюць, у фінальным — даюць усяго адно слова-сінонім ці слова-асацыяцыю),
  • агучванне коміксаў (паспрабуйце агучыць коміксы дацкага мастака Бідструпа Херлуфа),
  • агучка (выключы гук у мульціку, фільме ці рэкламе і паспрабуй сваімі словамі пераказаць, што робяць і пра што размаўляюць героі ў кадры).

Усё, што ты бачыш і чытаеш, трэба спрабаваць пераказваць сваімі словамі. Тым самым ты вучышся не рабіць паўзы і развіваеш свой слоўнікавы запас.

Павялічыць выяву

Другое: эмацыйны

«Перад тым, як распавядаць аўдыторыі сур’ёзныя рэчы, — працягвае Дзмітрый Смірноў, — навучыцеся чытаць казкі».

Казкі — гэта героі і падзеі. І ўмець выразна чытаць і пераказваць казку, значыць, умець весці за сабой аўдыторыю, прымушаць яе перажываць і чакаць, што будзе далей.

Эмоцыі ў публічным выступе — гэта вельмі важна. Выклікайце ў аўдыторыі пачуцці, імкніцеся паказаць, што адчуваеце менавіта вы, што вы бачыце, хай аўдыторыя таксама гэта ўбачыць.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Трэцяе: упэўнены

Упэўненасці, вядома, за адзін майстар-клас навучыць складана, але калі будзе рэгулярная практыка, лічыць трэнер, усё магчыма.

Разам з аўдыторыяй трэнер прачытаў верш. Найперш вывучыце яго, а пасля паспрабуйце прачытаць уголас, смела і гучна, спачатку самі, пасля — з сябрамі, потым — з класам і гэтак далей.

Павялічыць выяву

Павялічыць выяву

Раз і два. Усталі, селі
Разгайдаем мы арэлі.
І хутчэй, хутчэй, хутчэй
Паляцім яшчэ вышэй.
Тры, чатыры. Не спяшай.
Не ляці за небакрай.
Раз і два. Гульню спыняем.
Дыхаем. Адпачываем.
Больш не будзем мы гайдаць.
Раз, два, тры, чатыры, пяць.

***

Раз і два. Мы доўга спалі.
Разам з сонцам паўставалі.
Тры, чатыры, пяць і шэсць.
Будзем тупаць і шумець.
Пакрычаць усіх папросім.
Ды грамчэй жа! Сем і восем.
Дзевяць, дзесяць, адзінаццаць!
Час усім на сон збірацца.
Раз і два — ты адпачні.
Будзем спаць у цішыні.

Павялічыць выяву

Пасля майстар-класа школьнікі не спяшаліся разбегчыся па дамах. Яны дзяліліся ўражаннямі, абмяркоўвалі пачутае і свой удзел у практыкаваннях.

А хтосьці застаўся, каб задаць асабістае пытанне Дзмітрыю Смірнову, як гэта зрабіў вучань мінскай школы № 148 Цімафей Паповіч.

«Я ў панядзелак пачынаю кар’еру медыйнай асобы, таму адмыслова вылучыў дзве гадзіны ў сваім шчыльным графіку, каб наведаць гэтае мерапрыемства і задаць некалькі асабістых пытанняў трэнеру. Думаю, яго парады мне дапамогуць. У панядзелак пачынаю хадзіць у тэатральны гурток», — распавёў хлопец.

Кацярына Жылінская, навучэнка International School of Minsk, засталася ў захапленні ад майстар-класа:

«Мне больш за ўсё спадабалася практыкаванне з казкамі. Я таксама лічу, што ўмець расказваць казкі — гэта, з аднаго боку, вельмі складана, а з другога — вельмі цікава. З нецярпеннем чакаю трэці майстар-клас «Майстэрства лідарства», а пакуль буду рыхтавацца да каляднага спрынту».

Павялічыць выяву

Дарэчы, у калядным спрынце паўдзельнічаць можа кожны ахвотны.

Запішыце відэавіншаванне на адну хвіліну на беларускай мове і апублікуйце да 8 студзеня на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках, пастаўце хэштэгі #velcom YOUTH і #віншаванка. Адзначце ў пасце бацькоў, настаўнікаў, сяброў, сваякоў, суседзяў, аднакласнікаў — адным словам, усіх, хто мусіць працягнуць святочную эстафету. Хай на Новы год будзе як мага больш віншаванняў на беларускай мове!

Павялічыць выяву

Наталля Тур, фота Волі Афіцэравай

2
Котіс / адказаць
12.12.2018 / 21:50
Полезные советы, однако.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31