Знайсці
10.12.2018 / 22:166РусŁacБел

У Вярхоўнай Радзе хочуць падняць квоту на ўкраінскую мову на тэлебачанні з 75% да 90%.

Кіраўнік Камітэта Вярхоўнай Рады па пытаннях культуры і духоўнасці Мікалай Княжыцкі прапаноўвае падняць квоту на ўкраінскую мову на тэлебачанні з цяперашніх 75% да 90%, паведамляе «Телекритика».

Адпаведная норма будзе прапісаная ў законапраекце №5670-д «Аб забеспячэнні функцыянавання ўкраінскай мовы як дзяржаўнай», прынятым украінскім парламентам 4 кастрычніка ў першым чытанні.

«Мы цяпер працуем над гэтым законам, рыхтуем яго да другога чытання. Сёння збіраецца група дэпутатаў з нашага камітэта, якія працягваюць дапрацоўваць закон да другога чытання. (…) Відавочна мы ідзем да таго, каб на агульнанацыянальных ўкраінскіх тэлеканалах 100% або 90% вяшчання было на дзяржаўнай мове. Чаму я кажу 90%? У нашай краіне вельмі шмат нацыянальных меншасцяў, іх правы, безумоўна, павінны быць абаронены. Як на польскім тэлебачанні выходзіць праграма на ўкраінскай, так і ў нас можа выходзіць праграма на польскай, румынскай, венгерскай мовах. 10%, як па мне, для гэтага дастаткова», — адзначыў украінскі дэпутат.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930