Знайсці
10.12.2018 / 20:272РусŁacБел

Samsung выпусціла тэлефон з камерай у экране

Samsung прадставіла Galaxy A8s. Гэта першы смартфон кампаніі з экранам Infinity-O, у якім ёсць адтуліна ў актыўнай частцы дысплея пад франтальную камеру, піша GizChina.

У вугле экрана знаходзіцца адтуліна дыяметрам 6,7 міліметра пад франтальную 24-мегапіксельную камеру, дзякуючы чаму экран займае 91,56% франтальнай панелі.

Таксама ён атрымаў працэсар Qualcomm Snapdragon 710, 6/8 гігабайт аператыўнай і 128 гігабайт убудаванай памяці. Трайная асноўная камера мае модулі на 24, 10 і 5 мегапікселяў, апошні выкарыстоўваецца толькі для аналізу глыбіні сцэны.

Продажу Galaxy A8s пачнуцца 20 снежня ў Кітаі. Кампанія не назвала цаны смартфона.

Ходзяць чуткі, што новы Galaxy S10, які прадставяць у лютым 2019 года, будзе мець падобны дызайн з адтулінай у вугле экрана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930