Знайсці
10.12.2018 / 15:593РусŁacБел

Лукашэнка памілаваў Казбека Япрынцава, прысуджанага да 8 гадоў зняволення за махлярства

Казбек Япрынцаў, у жніўні 2016 года прыгавораны да пазбаўлення волі на 8 гадоў за махлярства, выйшаў на волю. Пра гэта TUT.BY паведамілі крыніцы, блізкія да атачэння Казбека і яго бацькі, вядомага беларускага бізнэсмена і спартоўца Уладзіміра Япрынцава.

«Казбек выйшаў на волю ў пятніцу. Прэзідэнт задаволіў яго хадайніцтва аб памілаванні», — распавёў суразмоўца. «Памілаванне не вызваляе ад адказнасці па грамадзянскіх пазовах — ад даўгоў ні Казбек, ні яго бацька ніколі не адмаўляліся», — удакладніла крыніца.

Саўладальнік холдынгу «Трайпл» Уладзімір Япрынцаў і яго сын былі затрыманыя 11 жніўня 2015 года. Кіраўнік Камітэта дзяржбяспекі Валерый Вакульчык паведаміў журналістам, што заява аб супрацьпраўнай дзейнасці Уладзіміра Япрынцава паступіла ў КДБ летам 2015 году ад беларускага бізнэсмена Юрыя Чыжа і двух яго партнёраў з Расіі. Пазней быў затрыманы і сам Юрый Чыж.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера