Знайсці
10.12.2018 / 15:50РусŁacБел

З 1 студзеня лекі ў Літве будуць прадаваць не толькі ў аптэках

Delfi.lt

З 1 студзеня 2019 года частку нерэцэптных прэпаратаў можна будзе прадаваць не толькі ў аптэках, але і ў іншых месцах, напрыклад, у гандлёвых цэнтрах, крамах і на АЗС у Літве, піша Delfi.lt.

Віцэ-міністр аховы здароўя Крысціна Гаруолене сказала, што дзякуючы з'яўленню альтэрнатыўных месцаў продажу лекаў, людзі змогуць набыць неабходны прэпарат нават тады, калі аптэкі зачыненыя.

Вядома, жыхароў будуць ахоўваць ад нерацыянальнага выкарыстання лекаў. «У альтэрнатыўных месцах продажу можна будзе набыць толькі абмежаваную колькасць лекаў, якія ўжываюць для ліквідацыі лёгкіх недамаганняў, напрыклад, тых, у складзе якіх ёсць парацэтамол, ібупрафен. Лекі — асаблівы тавар, няправільнае выкарыстанне якога можа прынесці шкоду здароўю, а ў людзей не заўсёды ёсць неабходныя веды для ацэнкі, ці падыходзіць ім тое ці іншае лякарства», — сказала Гаруолене.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера