Даслаць навіну
Знайсці
10.12.2018 / 15:26 16

15-гадовая чэмпіёнка Расіі па панкраціёне загінула, выпусціўшы ў ванну смартфон

Павялічыць выяву

Фота з асабістага архіва Ірыны Рыбнікавай

У Брацку загінула 15-гадовая чэмпіёнка Расіі па панкраціёне Ірына Рыбнікава. Як паведамляе телеграм-канал Mash, Ірыну знайшлі ў ваннай у яе кватэры.

Паводле асноўнай версіі, дзяўчына паставіла смартфон зараджацца і выпусціла яго ў ваду. Следчы камітэт Расіі пацвердзіў, што смерць наступіла з-за электратраўмы.

Ірына перамагла на першынстве Расіі два месяцы таму, у далейшым яна павінна была дэбютаваць у складзе зборнай.

Панкраціён — адроджаны старажытны алімпійскі від адзінаборстваў. Слова «панкраціён» паходзіць ад назвы баявога мастацтва, упершыню ўключанага ў спаборніцтвы антычных Алімпійскіх гульняў. Падчас змагання спартсменам можна ўжываць амаль усе прыёмы ўсіх вядомых відаў адзінаборстваў — вольнай барацьбы, грэка-рымскай барацьбы, самба, каратэ, бокса і інш.

0
ЯНКА / адказаць
11.12.2018 / 15:29
⚡ ТОК-ШОЎ? ТО Я ПАЙШОЎ •✞• Вечная памяць...
0
ЯНКА / адказаць
11.12.2018 / 19:14
•✞• Вечная памяць...
3
Жвір / адказаць
12.12.2018 / 13:27
Ёпрст,
токі зарадкі не больш токаў ад батарэек :-)
https://nn.by/?c=ar&i=221973
А вы падзівіцеся, колькі на выхадзе (А) мае адаптар вашага мабільніка...Вальтаж, канечне ж, малы, тым ня менш, у залежнасьці ад умоваў, гэта ўяўляе небясьпеку...
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30