Даслаць навіну
Знайсці
10.12.2018 / 14:32 5

Мінчук тройчы за дзень кідаўся пад цягнік у метро і застаўся жывы

Павялічыць выяву

metropoliten.by

Пра здарэнні распавёў старшы памочнік Мінскага транспартнага пракурора Дзмітрый Доўгаль. 9 снежня а 14:30 на станцыі метро «Спартыўная» пасажыр скокнуў на чыгуначныя рэйкі, піша mlyn.by.

Работнікі метрапалітэна экстрана адключылі электраэнергію, вынеслі яго на насілках і выклікалі хуткую. Мужчына быў дастаўлены ў 9-ю гарадскую клінічную бальніцу, яго адпусцілі, але менш чым праз дзве гадзіны ён зноў кінуўся пад цягнік. На гэты раз на станцыі «Пятроўшчына».

— Яго зноў даставілі ў «дзявятку», а вечарам зноў адпусцілі. У 19:25 ён даехаў да станцыі метро «Каменная горка» і трэці раз скокнуў пад цягнік. На гэты раз мужчыну павезлі ў «Навінкі»

Яшчэ адно надзвычайнае здарэнне адбылося ў гэты ж дзень на станцыі «Трактарны завод». У 22.58 мужчына паспрабаваў скокнуць на рэйкі перад цягніком, але яго выратавалі пасажыры, схапіўшы за вопратку і адцягнуўшы ад цягніка. Ён быў дастаўлены ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі.

0
Ян Севярын Бакей / адказаць
10.12.2018 / 17:33
пачытаўшы толькі загаловак, я быў сьперажываўся за цягнік...маральная, ведаеце, траўма... (калі не ў цягніка, то ў машыніста - дакладна і без усялякіх жартаў..)
2
Базыль / адказаць
10.12.2018 / 18:07
Неўміручы
0
несцер / адказаць
10.12.2018 / 21:32
Шанцуе людям!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31