Знайсці
10.12.2018 / 08:403РусŁacБел

У Светлагорску хлопец пагражаў саскочыць з трубы каля ЦЭЦ. Міліцыя вяла перамовы ВІДЭА

Раніцай у нядзелю супрацоўнікі Светлагорскай ЦЭЦ заўважылі, што па трубах цеплатрасы, размешчаных высока над зямлёй, разгульвае малады чалавек, паведамляе мясцовае выданне Ранак.

На загады злезці ён не рэагаваў. На дапамогу былі выкліканы супрацоўнікі міліцыі. А затым прыбылі і ратавальнікі з аўталесвіцы.

Калі хлопец убачыў, што да яго хочуць наблізіцца, ён пачаў пагражаць, што саскочыць. Вышыня, на якой размешчаны трубы цеплатрасы, каля 8 метраў. Прыйшлося пачынаць перамовы.

На працягу больш чым паўтары гадзіны міліцыянты ўгаворвалі мужчыну перадумаць. Аднаму з супрацоўнікаў Светлагорскага аддзела аховы ўдалося падняцца наверх па скобах. Пасля доўгай размовы хлопец спусціўся ўніз.

Па сведчанні відавочцаў, малады чалавек быў відавочна ў неадэкватным стане, але паху алкаголю ад яго не адчувалася. Яго забрала «хуткая дапамога». Па некаторых звестках, хлопца павезлі ў Гомель у аддзяленне псіхіятрыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930