Даслаць навіну
Знайсці
10.12.2018 / 09:58 15

Выбары ў Арменіі: у парламент прайшлі толькі Пашынян і яго саюзнікі па рэвалюцыі

Павялічыць выяву

Партыя экс-прэзідэнтаў Арменіі Саргсяна і Качарана недацягнула да прахаднога бар'ера.

Разгромна перамог выбарчы блок «Мой крок» маладога прэм'ер-міністра Арменіі Нікола Пашыняна. Ён набраў больш за 70% галасоў. Акрамя таго, у парламент прайшлі партыі ліберальна-кансерватыўная «Квітнеючая Арменія» з 8% галасоў і праеўрапейская «Светлая Арменія» з 7%. Рэспубліканская партыя Арменіі экс-прэзідэнтаў Саргсяна і Качарана набрала 4,7%. Гэта ніжэй за прахадны бар'ер, які складае ў Арменіі 7% блокаў і 5% для асобных партый.

Новае кіраўніцтва Арменіі прыйшло да ўлады на хвалі масавых вулічных пратэстаў. Нязменныя кіраўнікі Беларусі, Расіі і Казахстана ўспрынялі гэтыя перамены з насцярожанасцю і рэўнасцю.

Пашынян выступае на антыкарупцыйнай платформе. Ён таксама выступае за паляпшэнне адносін з Еўропай пры адначасовым датрыманні саюзніцкіх і гандлёвых забавязанняў перад Расіяй.

Звярнула ўвагу, што яўка на выбарах у Арменіі не дацягнула да 50% — гэта нашмат менш, чым на папярэдніх. Гэта вынік таго, што цяпер ніхто не заганяў людзей на датэрміновае галасаванне і не фальшаваў вынікаў яўкі.

Яшчэ з цікавага: у Арменіі спрацуе новая канстытуцыйная норма. Калі нейкая партыя атрымлівае больш за дзве трэці галасоў, яе месцы ў парламенце абразаюцца да менш чым 66%, каб яна не магла самастойна ўнесці змены ў канстытуцыю. А дзве партыі апазіцыі атрымаюць дадатковыя мандаты дэпутатаў.

Сяргей Гезгала, фота Cremlin.ru

3
Serg / адказаць
10.12.2018 / 16:57
Кроме того в ювелирке половина изделий с медью пополам продается по цене выше банковского золота!!!
1
Ляксандра / адказаць
10.12.2018 / 22:18
Нешта падобнае мы ўжо бачылі ў Беларусі ў 1994-м годзе.Цюцелька ў цюцельку.
1
Ляксандра / адказаць
10.12.2018 / 22:28
вася чэсных,Глянуў на колькасьць дызлайкаў па вашаму меркаваньню.Гэта ж колькі адурманеных юных "барацьбітоў",якім праўда не патрэбна.І яны хочуць што небудзь пабудаваць у краіне,калі падрастуць?
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31