Даслаць навіну
Знайсці
09.12.2018 / 22:24 8

Паліна Рэспубліка заспявала па-беларуску на шоу «Х-фактар» у Кіеве, але вылецела ВІДЭА

У трэцім простым эфіры PALINA выбыла з украінскага спеўнага шоу. Яна заспявала песню Ёлкі «Каля цябе», але ў выніку ўвайшла ў лік трох выканаўцаў, за якіх прагаласавала найменш гледачоў.

Думкі каментатараў разышліся. А як вам выкананне?

Паводле правілаў, гэтыя трое павінны заспяваць песню за жыццё, і пасля таго суддзі выбіраюць аднаго выканаўца, які варты застацца ў шоу. Паліна заспявала сваю песню, якая шэсць гадоў таму прынесла дзяўчыне ўсебеларускую вядомасць. «Як ты без мяне там, як я без цябе тут…»

Песня ўразіла суддзяў. «Я цябе вельмі паважаю і люблю, ты для мяне вельмі самабытная і арыгінальная. Але я цябе паважаю за іншае: за тое, як ты любіш сваю краіну. Гэта так крута сёння — любіць на ўвесь свет сваю краіну», — выказаўся Алег Віннік. Але аддаў свой голас іншай спявачцы са сваёй каманды.

«Вы ўсе вельмі вартыя. Але я разумею, што чамусьці больш вытанчанаму і арыгінальнаму прабіцца да шырокай аўдыторыі заўжды цяжэй. Я як аўтар, як музыкант хачу падтрымаць Ваш талент», — адзіны з чатырох суддзяў, хто аддаў голас за Паліну, быў Дмытро Шураў, лідар гурту Pianoboy.

У канцы эфіру «Х-фактар» паказвае відэа пра шлях удзельнікаў у праграме. Паглядзіце, як прыгожа і шчыра выступала наша зямлячка.

ПК

3
Ляксандра / адказаць
10.12.2018 / 22:42
Сьпявала б па-ўкраінску-прайшла б.А так перавысіла ліміт,адведзены для іншамоўных.Там цяпер і ўсялякія журы баяцца перавысіць адведзены працэнт.
0
Алена / адказаць
10.12.2018 / 23:12
Цяжка ёй было пець не свае песні (( Але я ганаруся тым, што яна ўразіла усіх сваёй шчырасцю і самабытнасцю і такую дзяўчыну дакладна ўжо ніколі не забудзеш ♥️
0
Грамазека / адказаць
11.12.2018 / 10:07
"лета"трэба было выдаць, а ад "калыханки" зусим паплыли б.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
люты сакавік красавік
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31