Знайсці
09.12.2018 / 17:503РусŁacБел

У Тайвані мадэль дапамагае маці прадаваць рыбу на рынку ФОТА

На Тайвані мадэль, якая дапамагае маці прадаваць рыбу, выклікала захапленне ў карыстальнікаў сацсетак, паведамляе партал Shanghai.ist.

Нечаканую папулярнасць дзяўчыне прынесла публікацыя аднаго з карыстальнікаў на Facebook. Ён запосціў яе фота за прылаўкам і падпісам: «Мам, у будучыні я заўсёды буду хадзіць па рыбу разам з табой».

Карыстальнікі не ведалі, што 26-гадовая дзяўчына працуе мадэллю, і ў Facebook на яе падпісаныя каля 60 тысяч чалавек, таму работа на рынку - не асноўная крыніца яе прыбытку. У той дзень яна проста дапамагала сваёй маці. Па словах апошняй, дзяўчына робіць гэта даволі часта і вельмі клапоціцца, каб яе мама не ператамлялася.

Калі дзяўчына выявіла, што пост з яе фатаграфіяй стаў папулярным на Facebook, яна падзякавала ўсім за кампліменты і сказала, што на наступны дзень таксама будзе працаваць за прылаўкам. На наступны дзень каля яе прылаўка сабралася мноства людзей - хтосьці сапраўды купляў у яе рыбу, нехта ж проста здымаў на камеры сваіх смарфтонаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера