Акцыі супраць павышэння цэн на бензін у Францыі перараслі ў пратэст супраць прэзідэнта Макрона ФОТЫ, ВІДЭА
Фота: @MatMolard
Пасля таго, як французскі ўрад абвесціў мараторый на павышэнне падатку на паліва, мітынгоўцы сталі пратэставаць у цэлым супраць рэформ урада і прэзідэнта краіны Эмманюэля Макрона, мяркуе выданне Deutsche Welle.
"Emmanuel Macron on va tout casser chez toi" pic.twitter.com/ymAXtTFhDY
Пратэсты, што пачаліся праз намер уладаў ўвесці падатак, які прывядзе да павышэння коштаў на аўтамабільнае паліва, працягваюцца ўжо чацвёрты тыдзень. Адметнасцю акцый пратэсту сталі камізэлькі, якія носяць ўдзельнікі акцыі. З гэтай прычыны падзеі ў Францыі атрымалі назву «пратэсты жоўтых камізэлек»
У суботу, 8 снежня, толькі ў Парыжы былі затрыманыя больш за 730 чалавек. 550 з іх узялі пад варту, паведамляе RFI. У выніку сутыкненняў 55 чалавек атрымалі раненні. Паліцыя выкарыстала слезацечны газ і вадамёты.
Baricade végétale en construction. pic.twitter.com/sR6JQV4MxJ
Каля паловы затрыманняў правялі яшчэ раніцай: паліцыя перахапіла хуліганаў, якія ехалі ў горад з ускраін і везлі з сабой біты, шары для петанка (правансальскі спорт) і супрацьгазы.
Фота: PREFECTURE DE POLICE DE PARIS
Адзін з удзельнікаў руху «жоўтых камізэлек» Эрык Друэ размясціў у сацыяльных сетках відэазварот з заклікам сабрацца «каля ўрадавых будынкаў». «У наступную суботу ўсё будзе вядома. У наступную суботу мы атрымаем канчатковы вынік. У суботу мы ўсе возьмем мёртвай хваткай і будзем самі прымаць рашэнні». Той жа заклік гэты ён паўтарыў на канале BFMTV, які карыстаецца уплывам на ўдзельнікаў пратэстаў.
Улады на заклік «узяць Елісейскі» адказалі з’яўленнем браневікоў на вуліцах Парыжа.
⚠️ GILETS JAUNES : Barricades en feu boulevard Sébastopol à #Paris. Les blindés entrent en action. #8Decembre#GiletsJaunes#YellowVestspic.twitter.com/NiLDF17M4G
Адбыліся сутыкненні паміж дэманстрантамі і паліцыяй. Паводле праваахоўных органаў, у акцыі на Елісейскіх палях ўдзельнічалі каля 1,5 тысячы чалавек. Пасля таго як дэманстранты пачалі кідаць у паліцыянтаў петарды і іншыя прадметы, праваахоўнікі выкарасталі слёзацечны газ, вадамёты і святлагукавыя гранаты. Гэта адбылося ў адным з завулкаў у раёне Трыўмфальнай аркі з мэтай стрымаць сотні пратэстуючых.
Праваахоўныя органы захоўвалі кантроль над сітуацыяй амаль цэлы дзень — актывісты пачалі граміць крамы і паліць машыны толькі бліжэй да вечара.
This is what happens when you try to take the national identities away from people.
This is the real resistance, resist globalism. pic.twitter.com/blereeBapY
У сацыяльных сетках з'явілася відэа з крамы тавараў для гольфа, якую разграмілі сёння пратэстоўцы. Вокны б'юць менавіта клюшкамі.
Most of the looting and property destruction I see is by people not wearing yellow vests. They just turned up for a riot. #GiletsJaunespic.twitter.com/LTIMldhEu1
With Silver sitting at 85 to 1 (gold-to-silver) What is in your wallet?
Socialism making everyone desperate. (Got silver?)
These are not political extremists protesting, they’re average citizens. This is the real resistance, resist socialism. pic.twitter.com/Qre4Zhk2lb
У Елісейскім палацы не пракаментавалі акцыі пратэсту. Эмманюэль Макрон выступіць на пачатку працоўнага тыдня.
Пратэсты прайшлі і ў іншых гарадах Францыі. Па ўсёй краіне былі ўзмоцненыя меры бяспекі, іх забяспечвалі каля 89 тысяч паліцыянтаў, з іх каля 8 тысяч — у Парыжы.
У краіне зачыненыя славутасці, у тым ліку парыжскі Пантэон, Сабор Парыжскай Божай Маці, Эйфелева вежа, Луўр.
У Ліёне акцыі «жоўтых камізэлек» паставілі пад пагрозу правядзенне штогадовага фестывалю «Свята святла», а ў Бардо, Тулузе і Страсбургу паліцыі прыйшлося прымяніць слезацечны газ.
Адменены або перанесены і шэраг спартыўных мерапрыемстваў, уключаючы матчы футбольнага чэмпіянату Францыі.
Усяго, паводле французскіх уладаў, на акцыі «жоўтых камізэлек» па ўсёй Францыі выйшлі больш за 77 тысяч чалавек. Каля 1000 удзельнікаў пратэстаў ужо затрыманыя.
Акрамя таго, акцыі пратэсту адбыліся ў Бельгіі і Нідэрландах. У Брусэлі былі затрыманыя, па меншай меры, 70 чалавек, што стала «прэвентыўнай мерай». У пратэстных акцыях у цэнтры Брусэля ўдзельнічалі некалькі дзясяткаў актывістаў «жоўтых камізэлек». Пры гэтым дэманстрацыі праходзілі мірна, але выклікалі парушэнні руху транспарту. На ўсходзе краіны дэманстранты ў знак пратэсту перакрылі трасу Е40, якая вядзе ў Францыю. У акцыях «жоўтых камізэлек» у Нідэрландах ўдзельнічалі некалькі сотняў чалавек, пра затрыманні не паведамляецца.