Знайсці
08.12.2018 / 19:081РусŁacБел

NASA апублікавала запіс шуму марсіянскага ветру

Спецыялісты Нацыянальнага аэракасмічнага агенцтва ЗША (NASA) упершыню апублікавалі запіс шуму марсіянскага ветру. Навукоўцам прыйшлося апрацаваць запіс, каб шум быў даступны для прайгравання на звычайных прыладах.

1 снежня сейсмограф InSight, аўтаматычнай міжпланетнай станцыі NASA, зафіксаваў ваганні, прычынай якіх быў марсіянскі вецер. Яго хуткасць складала ад 16 да 24 кіламетраў за гадзіну. Пра гэта піша Радыё «Свабода».

Гук нагадвае аналагічны працэс на Зямлі. Навукоўцам прыйшлося апрацаваць запіс, каб ён быў даступны для прайгравання на звычайных прыладах, бо гук, атрыманы з касмічнага апарата, быў нізкачастотным. Спецыялісты NASA яго частату павялічылі на дзве актавы.

Амерыканскі зонд InSight 26 лістапада здзейсніў пасадку на Марс. Запушчаны ў маі зонд прызначаны для вывучэння глыбінных слаёў грунту і сейсмічнай актыўнасці на Марсе. Рэсурс апарата разлічаны мінімум на два гады. Кошт місіі — мільярд даляраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера