Знайсці
07.12.2018 / 18:193РусŁacБел

Канстанцінопаль вырашыў пазбавіць Ануфрыя з УПЦ МП тытула мітрапаліта Кіеўскага

Пасля правядзення аб'яднаўчага сабора і абрання новага кіраўніка ўкраінскай царквы Ануфрыя з УПЦ МП пазбавяць тытула мітрапаліта Кіеўскага, паведамляе РБК Україна.

Канстанцінопальскі патрыярхат прыняў рашэнне пазбавіць Ануфрыя тытула мітрапаліта Кіеўскага пасля правядзення аб'яднаўчага сабора і абрання новага прадстаяцеля Украінскай царквы.

Сусветны патрыярх Варфаламей паведаміў мітрапаліту Ануфрыю, што ў Канстанцінопалі лічаць, што ён носіць тытул Кіеўскага мітрапаліта незаконна і пасля абрання новага кіраўніка адзінай украінскай царквы канчаткова перастануць лічыць яго кіраўніком Кіеўскай мітраполіі.

Пры гэтым Ануфрый можа ўдзельнічаць у выбарах новага кіраўніка ўкраінскай аўтакефальнай царквы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера