Знайсці
07.12.2018 / 18:042РусŁacБел

Кіраўніцы прэс-службаў грузінскіх дзяржаўных ведамстваў выпадкова зняліся ў рэкламе расійскага маянэзу

Кіраўніцы прэс-службаў адміністрацыі прэзідэнта Грузіі, міністэрства абароны і Службы падаткаў зняліся для рэкламы расійскага маянэзу. Фота рэкламы апублікавалі ў фэйсбуку і на сайце часопіса City, але пасля хвалі крытычных каментароў яго выдалілі.

Аказалася, што чыноўніцы проста не ведалі, што здымаліся ў рэкламе расійскага брэнда. Яны думалі, што маянэз з'яўляецца ўкраінскім. Больш за тое, яны не ведалі, што гэта рэклама. Першапачаткова была дамоўленасць на навагоднюю фотасесію.

Кіраўніцы прэс-службаў грузінскіх дзяржаўных ведамстваў сцвярджаюць, што для іх стала нечаканасцю, калі яны прыйшлі і пабачылі, што павінны ўдзельнічаць у рэкламе.

Аднак рэдактар ​​часопіса City Эка Хаперыя заяўляе, што чыноўніцы ведалі пра рэкламу маянэза, а брэнд стаў спонсарам пераднавагодняй рубрыкі выдання.

Паводле sova.news

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930