Знайсці
07.12.2018 / 16:08РусŁacБел

Суд у Арменіі пастанавіў арыштаваць экс-прэзідэнта Качарана

Апеляцыйны крымінальны суд сёння пастанавіў пакінуць у сіле рашэнне суда агульнай юрысдыкцыі аб арышце былога прэзідэнта Арменіі Роберта Качарана, піша армянская служба Радыё Свабода.

Пасля пасяджэння суда ў размове з журналістам адзін з адвакатаў Качарана Айк Алумян пацвердзіў, што суд адхіліў скаргі боку абароны.

 

Экс-прэзідэнт Арменіі Роберт Качаран абвінавачваецца ў звяржэнні канстытуцыйнага ладу групай асоб па справе аб падзеях 1 сакавіка 2008 года.

27 ліпеня суд агульнай юрысдыкцыі Ерэвана выбраў у дачыненні да Качарана ў якасці меры стрымання двухмесячны арышт. Аднак 13 жніўня Апеляцыйны суд адмяніў рашэнне суда першай інстанцыі і вызваліў Качарана, прыняўшы за аснову права на недатыкальнасць, дадзенае па Канстытуцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930