Знайсці
07.12.2018 / 15:502РусŁacБел

Хлопец з Кобрына хацеў на Багамы, а трапіў на грошы

flickr.com

28-гадовы хлопец з Кобрына стаў ахвярай інтэрнэт-ашуканцаў, паведамляе прэс-служба міліцыі.

Кобрынец гуляе ў анлайн-покер, у адзін з дзён лістапада ён выйграў адзін з этапаў. Пераможцу аплачваўся пералёт на Багамскія выспы для правядзення наступнага этапу гульні ў анлайн-покер.

Хлопец планаваў атрымаць транзітную візу ў ЗША і забраніраваў авіябілеты. Атрымаўшы адмову аб прадастаўленні яму амерыканскай транзітнай візы малады чалавек вырашыў спланаваць свой пералёт праз іншыя краіны.

На адным з інтэрнэт-форумаў гульні ў покер ён напісаў карыстальнікам як можна дабрацца на Багамскія выспы?

У чаце яму адказала дзяўчына, якая знаходзілася на форуме шмат гадоў. Праз некалькі дзён зламыснікі ўбачылі перапіску і ўскрылі яе скайп. Дзейнічаючы ад імя дзяўчыны, ашуканцы пераканалі яго, што дапамогуць забраніраваць квіткі і зрабіць візы праз для пералёту на Багамы праз Кубу. Усяго пацярпелы пералічыў каля 2800 даляраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера