Знайсці
06.12.2018 / 20:27РусŁacБел

«Давайце я выйду і пайду дадому»: у Гродне ДАІ пасля пагоні затрымала п’янага кіроўцу ВІДЭА

Неабыякавы жыхар Гродна дапамог затрымаць кіроўцу з 7-разовым перавышэннем алкаголю, паведамляе ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Вечарам 3 снежня ў дзяжурную часць ДАІ патэлефанаваў відавочца і паведаміў пра дзіўныя паводзіны кіроўцы «Таёты».

Побач знаходзіўся экіпаж ДАІ, які адразу пачаў шукаць парушальніка.

На вуліцы Вясновай нарад ДПС падаў сігнал аб спыненні. У адказ на гэта кіроўца «Таёты» паскорыўся і рэзка павярнуў на вуліцу Лясную. Але пераслед быў нядоўгім.

47-гадовы мужчына быў п'яны — 2,1 праміле алкаголю. На яго склалі некалькі пратаколаў. Яму пагражае штраф і пазбаўленне пасведчання кіроўцы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера