Знайсці
13.12.2018 / 10:44РусŁacБел

7 дзён святкаванняў, 7 пляцовак і 7 мерапрыемстваў: Арт Сядзібе спаўняецца сем гадоў

За 7 гадоў існавання Арт Сядзіба правяла тысячы імпрэзаў, буйных фестываляў, сярод якіх шматтысячнае святкаванне #БНР100, зладзіла дзясяткі дызайнерскіх, музычных, паэтычных конкурсаў, падняла свае сацыяльныя сеткі да 35 тысяч чалавек, правяла ў Беларусі ўпершыню Дзень вышыванкі, раздала больш за 10 тысяч кіламетраў стужкі з арнаментам, выдала дыскі з беларускай музыкай, зняла некалькі фільмаў, адкрыла ўласную школу арт-менеджараў, апранула ўсю краіну ў вышымайкі.

Вас чакае 7 дзён святкаванняў, 7 пляцовак і 7 розных мерапрыемстваў: ад невялічкага ўтульнага ў Арт Сядзібе да вялікага буйнога канцэрта з круцейшымі артыстамі.

17 снежня — прэм’ера фільма пра Арт Сядзібу. Запісацца можна тут.

18 снежня — спектакль «Францішак», прысвечаны беларускаму драматургу, «айцу беларускага тэатра» Францішку Аляхновічу. Уваход вольны.

19 снежня — вялікі святочны канцэрт з удзелам Akute, Superbullz, Amaroka, Алеся Лютыча, Яўгена Змушкі і іншых. Квіткі тут

20 снежня — чакаем у госці ў Арт Сядзібу на Машэрава, 18.

21 снежня — паэтычны Дзень народзінаў Арт Сядзібы. Дар'я Бялькевіч, Віталь Рыжкоў, Антон Рудак, Алесь Сьнег, Мікіта Найдзёнаў, Андрэй Адамовіч, Андрэй Хадановіч, Ехе Кім Ург, Уладзь Лянкевіч, Янка Каліноўскі. Другі паверх (пр-т. Машэрава, 9, к.8). Уваход вольны.

22 снежня — святочная імпрэза «Беларускамоўныя» з удзелам Алеся Пушкіна, Рамана Падалякі. Падрабязней тут

23 снежня — распачынаюцца дзіцячыя праграмы «Калядныя ялінкі»: Запісацца можна тут.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера