Знайсці
06.12.2018 / 18:132РусŁacБел

Лукашэнка паабяцаў сустрэцца з Пуціным і расставіць усе кропкі над «і»

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што праз тыдзень плануе сустрэцца з Уладзімірам Пуціным, каб «не ўвайсці з нявырашанымі праблемамі ў Новы год», паведамляе БелТА.

Паводле яго слоў, 10-11 снежня расійскі віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак абмяркуе праблемныя пытанні па падатковаму манеўру з беларускім калегам Ігарам Ляшэнка, гэтыя пытанні таксама разгледзяць 13 снежня на пасяджэнні саюзнага савета міністраў пад старшынствам Дзмітрыя Мядзведзева.

«А на наступным тыдні мы сустракаемся з прэзідэнтам Расіі. І расставім усе кропкі над «i», каб нам у чарговы раз не ўвайсці з нявырашанымі праблемамі ў Новы год», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031