Даслаць навіну
Знайсці
06.12.2018 / 16:57 15

Нацыянальны інстытут адукацыі: Якая памылка? Паўстанне Каліноўскага пачалося на этнічных польскіх тэрыторыях

Нацыянальны інстытут адукацыі даў афіцыйны каментар наконт сітуацыі са скандальным падручнікам па рускай літаратуры за 8 клас.

Павялічыць выяву

Чытайце: У новых падручніках па літаратуры паўстанне Каліноўскага назвалі «польскім». Сярод рэцэнзентаў — актывісты фонду «Русскій мір»

Павялічыць выяву

«У навучальным дапаможніку па рускай літаратуры для 8 класа (аўтары — С. Захарава, Т. Марозава, Г. Цыбульская) у раздзеле «Літаратура другой паловы ХІХ стагоддзя» паўстанне 1863—1864 гадоў згадана як «польскае».

Паколькі паўстанне 1863—1864 гг. было арганізавана і пачалося на этнічных польскіх (падкрэслена спецыялістамі інстытута адукацыі — Рэд.) тэрыторыях, а затым распаўсюдзілася на землі Літвы і Беларусі, лічым, што інфармацыя аб дадзеным паўстанні ў навучальным дапаможніку, які не прадугледжвае засваенне зместу гістарычнай адукацыі, не з'яўляецца памылкай.

Акрамя таго, у адпаведнасці з вучэбнай праграмай па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі» паўстанне 1863—1864 гг. вывучаецца ў той жа час, што і тэма «Літаратура другой паловы ХІХ стагоддзя», што дазваляе стварыць у навучэнцаў поўнае і аб'ектыўнае ўяўленне пра гэты гістарычны перыяд», — гаворыцца ў адказе, атрыманым «Камсамольскай праўдай».

Нацыянальны інстытут адукацыі — установа, якая выдае школьныя падручнікі. Яго дырэктарка — 50-гадовы гісторык Валянціна Гінчук. Яна нарадзілася ва Украіне, скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут па спецыяльнасці «гісторыя і замежная мова». Працавала настаўнікам і завучам у Ашмянах і Мінску. З 2002 года працуе ў Нацыянальным інстытуце адукацыі. Настаўнік года — 1997.

Павялічыць выяву

Дырэктарка Нацыянальнага інстытута адукацыі Валянціна Гінчук. Фота adu.by

0
Ladzimir / адказаць
07.12.2018 / 16:07
Здаецца такое ўражанне, што і нацыянальны інстытут адукацыі і падобныя структуры начынены самай неадукаванай часткай нашага насельніцтва. Людзей вылавілі на вуліцы і загадалі быць прафесарамі, кандыдатамі, экспертамі. На гэта жалка глядзець. Ганебна за нашую радзіму!
0
вусцішны троль / адказаць
08.12.2018 / 00:14
гэта не нацыянальны інстытут Беларусі і расейская філія
0
Быхау / адказаць
08.12.2018 / 11:29
Это нонсенс.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31