Ну вось хто яшчэ не верыць, што наша мова - самая моцная зброя? :)))) Не трэба пратэстаў, рэвалюцый, боек, проста размаўляйце НА РОДНАЙ МОВЕ - і ўсе чэрці самі падохнуць ад злосці! ))))
адным сяле (не важна — дзе)
Хадзіў Баран у чарадзе.
Разумных бараноў наогул жа нямнога,
А гэты дык дурней дурнога —
Не пазнае сваіх варот:
Відаць, што галава слабая.
А лоб дык вось наадварот —
Такога не страчаў ніколі лба я:
Калі няма разумніка другога,
Пабіцца каб удвух,
Дык ён разгоніцца ды ў сцену — бух!
У іншага дык выскачыў бы й дух,
А ён — нічога.
I вось за дурасць гэту
Яго вучоным раз празвалі нейк насмех,
А каб двара не перабег,
На шыю прывязалі мету.
— Вось,— кажуць,— і дыплом табе.
Што гэта за «дыплом», Баран — ні «мя», ні «бэ»,
Аднак жа перад Кошкаю пачаў ён ганарыцца:
— А што ж ты думала, сястрыца!
Хіба мне пахваліцца няма чым?
Дыплом я заслужыў, здаецца ж, галавою,
I не раўнуйся ты са мною.
— Аб гэтым лепей памаўчы,—
Сказала яму Кошка.—
Каб ты быў разумнейшы трошка
Ды розумам раскінуць мог авечым,
То ўбачыў бы, што ганарыцца нечым,
Бо заслужыў ты свой дыплом
Не галавой, а лбом.
Другі баран — ні «бэ», ні «мя»,
А любіць гучнае імя.
Кандрат Крапіва, 1926
як напачатку хацеў быў спытацца - а на якой мове павінен гаварыць прэм'ер, скажам, Канады , Фінляндыі ці Швейцарыі, каб не быць расьпятым ўсюдыіснымі скрэпаносцамі...
Але потым вырашыў - сэнс пытаньня для баранчыкаў усіх масьцей і гатункаў проста застанецца недаступным. Пра якога Канта і маральны імператыў можна палемізаваць, калі на галаве адна ізьвіліна, дый тая ад галаўнога ўбора...
Наша мова гучная і прыгожая і калі мы размаўляем на нашай мове, то гэта значыць,што мы яе любім і ганарымся ёю. І калі русскія людзі думаюць,што мы нацыяналісты, то для іх, да. Но мы вельмі добра размаўляем і на русскай мове, а вы? А тое што нехта там вырашыў падняць свой рэйтынг за кошт нашай мовы, так мне абыякава і я бы ні за аднаго ні за другога не галасаваў.
Чарговае абвастрэнне маніякальна-дэпрэсіўнага псіхозу на падставе біялагічнае нянавісці да ўсяго беларускага. Псіхіятрыя тут бяссільная. Пабочнае ўскладненне - спроба раздражніць Лукашэнку, прымусіць яго да "жэстачайшых" захадаў супраць беларускае мовы.
Эти дурачки вообще понимают что они тявкают на премьер-министра союзного государства? Если бы они упомянули Медведева или Шойгу в таком контексте, то в лучшем случае погостили бы у Кадырова)))
"Саюзная дзяржава" - гэта звычайная кармушка грантасмокаў, так званае GONGO, якое існуе за бюджэтныя сродкі. Яе ворганы нікім не выбіраюцца, прызначэньні на пасады ня маюць аніякай легітымнасьці.
Лявон Баршчэўскі, простите мне мою политнеграмотность, но смею заметить, без обиняков, что так называемые ,,грантососы" увы есть и в рядах нашей оппозиции( инфа 146%), и это к сожалению правда...
тады у Kрамлi усi "власовцы"