Даслаць навіну
Знайсці
06.12.2018 / 14:19 15

Лукашэнка публічна асадзіў Пуціна: Быццам ваявалі разам, а Беларусь мае горшыя ўмовы за Германію ВІДЭА

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін публічна паспрачаліся пра цэны на энерганосьбіты на адкрыцці пасяджэння Найвышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Санкт-Пецярбургу.

Павялічыць выяву

фота Kremlin.ru

Пуцін звярнуў увагу, што цана на газ для Беларусі складае 129 даляраў (будзе — 127), а для Германіі — 250 даляраў.

Пуцін: Ужо сёння нашы партнёры маюць дастатковыя перавагі. Я ўзгадаў Германію не проста так. Для Беларусі і не павінна быць 250 даляраў за газ. Але калі б Беларусь не мела перавагаў, звязаных з інтэграцыяй, было б не 127 даляраў і не 129, а 200. Вось у чым розніца. Але…

Лукашэнка: Уладзімір Уладзіміравіч, гэта няправільныя ў вас разлікі. Мы маем горшыя ўмовы за Германію. Я ўжо пра гэта неаднаразова казаў. Быццам ваявалі супраць Германіі разам, а нашы людзі, якія яшчэ не памерлі пасля вайны, маюць такую сітуацыю. Яны [Германія] маюць 200 даляраў, а мы 130, таму што туды яшчэ 3000 кіламетраў пампаваць трэба.

Пуцін: Да-а-а…

Лукашэнка: Таму ў іх і цана такая. Вось.

Пуцін: Але калі б была рынкавая для Беларусі, не было б 127 ці 129 для Беларусі, а было б пад 200. Вось у чым уся справа. Але давайце пасля падыскутуем у закрытым рэжыме.

Лукашэнка: Добра.

1
Ёпрст / адказаць
06.12.2018 / 18:46
Знайшлі неяк два мужыка скарб, а адзін з іх, хітрадупы, і гаворыць - давай будзем дзяліць па-братэрску. Але другі быў дастаткова разумны і адказвае - лепш пароўну!
1
вусцішны троль / адказаць
07.12.2018 / 22:44
так ботексный карлик еще и плешивый впридачу! 
0
RADAR / адказаць
11.12.2018 / 06:04
Ешчо неумершый "ПРАГРАМИСТ-РАШЧОТЧЫК", роюшчый акопы после вайны!!! Брава!!!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31