Знайсці
06.12.2018 / 14:232РусŁacБел

Валанцёры збіраюць адзенне для маці-адзіночкі з пяццю дзецьмі, але чыноўнікі пераконваюць, што ў яе няма праблем

Днямі ў суполках берасцейскага часопіса «Бінокль» з’явілася інфармацыя пра шматдзетную маці-адзіночку з Маларыцкага раёна. У жанчыны пяцёра дзяцей, «яна ледзь знаходзіць сродкі для існавання сваёй сям'і. У доме пячное ацяпленне (для якога не заўсёды знаходзяцца дровы), сезонная праца ў калгасе — 120 рублёў на месяц, даўгі і ніякіх памочнікаў».

Журналісты прапанавалі сабраць для жанчыны грошы ды адзенне і з’ездзіць да яе ў вёску Радзеж Олтушскага сельсавета.

Нам, у сваю чаргу, стала цікава, як можа існаваць сям’я ў такім катастрафічным становішчы і патэлефанавалі ва ўпраўленне працы, занятасці і сацыяльнай абароны Маларыцкага райвыканкама.

У першы дзень начальнік упраўлення Аляксандр Няхаеў сказаў, што ўпершыню чуе пра такую сітуацыю ў раёне, але паабяцаў дазнацца пра праблемы гэтай маці.

На другі дзень ён патлумачыў, што разабраўся ў сітуацыі, але «не лічыць, што ў той сям’і ёсць праблемы. Усё там нармальна».

«Я суткі маніторыў гэтую інфармацыю. Сапраўды, ёсць адна маці ў Олтушскім сельсавеце. Па-мойму, Святлана. Але я кажу так: там усё ёсць! Яна прыходзіла да мяне і казала мне асабіста, што ёй нічога не трэба. Рэчы ў яе ёсць, абутак ёсць, адзенне ёсць. Дзеці ў школу ходзяць, не галодныя. Усё ў яе ёсць! Я з ёй пагутарыў, прапанаваў, мо дапамогу якую аказаць? Яна сказала: нічога не трэба. Яна працуе, і ў гэты момант таксама. Жыве з сужыцелем. Што яшчэ трэба?».

Журналісты «Бінокля» ў сваю чаргу выказваюць здагадку, што маці баіцца, што ў яе могуць адабраць дзяцей, таму не хоча нікуды скардзіцца.

Спраўдзіць інфармацыю ў самой жанчыны нам не удалося, бо ў яе няма тэлефона.

Будзем сачыць за развіццём падзей.

КК, фота на застаўцы liveinternet.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера