Знайсці
06.12.2018 / 12:35РусŁacБел

Лістапад 2018. Рэйтынг наведвальнасці беларускіх інфармацыйных сайтаў ЛІЧБЫ

«Наша Ніва» публікуе рэйтынг папулярнасці беларускіх інфармацыйных інтэрнэт-рэсурсаў за лістапад 2018 года.

Гэты спіс базуецца на адкрытых звестках партала Similarweb.com. Ён дазваляе любому ахвотнаму даведацца пра папулярнасць сайта і ўбачыць, колькі карыстальнікаў яго адкрывалі за мінулы месяц і колькі старонак у сярэднім яны чыталі. Калі перамножыць гэтыя лічбы, атрымаецца колькасць прагледжаных старонак. Напрыклад, паводле Similarweb, за лістапад «Наша Ніва» мела 5, 5 мільёна праглядаў.

Дадзеныя іншых лічыльнікаў могуць адрознівацца, напрыклад, Google Analytics налічыў «НН» 7,1 мільёна праглядаў.

Дадзеныя ад Similarweb.com больш дакладныя для буйных парталаў, з меншымі сайтамі імавернасць статыстычнай памылкі павялічваецца. Таксама сістэма не ўлічвае прагляды так званых AMP-старонак.

Уласнікі некаторых сайтаў далучаюць да свайго профіля ў Similarweb акаўнт Google Analytics. У такім разе можна паглядзець дадзеныя аб праглядах ад абедзвюх сістэм. Аднак рэйтынг мы фарміруем толькі па лічбах ад Similarweb.

Папярэднія месяцы мы не складалі падобныя спісы, бо сітуацыя на інтэрнэт-рынку Беларусі істотна змянілася праз уплыў сэрвісу Яндэкс.Дзэн. Расійская карпарацыя прыводзіла на беларускія сайты гіганцкую колькасць карыстальнікаў, часам «папулярнасць» рэсурса за месяц вырастала ў 3-4 разы без прынцыповых зменаў у рэжыме працы рэдакцыі.

Але галоўнае, што Яндэкс перадусім прыводзіў расійскіх чытачоў — з Масквы, Казані ці ўмоўнага Омска.

Анамальныя лічбы наведвальнасці пераварочвалі рэйтынг дагары нагамі, але не змянялі ўплыў СМІ на беларускі інфармацыйны парадак дня.

Цяпер доля трафіку з Яндэкс.Дзэна для большасці сайтаў істотна скарацілася, і сітуацыя нармалізавалася.

Цяпер мы разносім дадзеныя з Similarweb у пяць слупкоў. Што яны азначаюць?

Візіты (сеансы) улічваюць кожны ўваход на сайт кожнага карыстальніка. Калі ў лістападзе вы заходзілі на «НН» кожны дзень, сістэма мусіць падлічыць 30 візітаў.

Наступны слупок — прагляды старонак за візіт. Ён паказвае, колькі навінаў вы адкрываеце адна за адной. У «НН» гэты паказчык самы высокі з усіх медыя, якія трапілі ў рэйтынг.

Прагляды старонак — гэта перамножаны вынік візітаў і прагледжаных старонак за візіт. Па гэтым паказчыку мы і ранжыруем сайты.

Варта звяртаць увагу на долю адмоваў. Часам карыстальнік выпадкова трапляе на ўмоўны «Спутнік» па заманлівай спасылцы — напрыклад, з сацсетак ці з пошукавіка. Адкрывае на некалькі секунд матэрыял і, расчараваны, адразу сыходзіць. Фармальна візіт на сайт быў, але вартасць такога прагляду ніжэйшая, чым ад пастаяннага чытача. У «НН» гэты паказчык з найлепшых — 42%. На адваротным баку «Спутнік» і «СБ. Беларусь сёння» — 75% іх наведнікаў сыходзяць адразу.

Іншы важны паказчык — доля візітаў з Беларусі. Калі СМІ мае менш за палову візітаў з Беларусі, то ці варта лічыць яго беларускім? У наш рэйтынг такія медыя не трапілі. Гэта баранавіцкі «Інтэкс-Прэс», Куку.org, Ej.by, Interfax.by, а таксама сайты тэлеканалаў АНТ і СТБ

Для навіновага складніку Тут.бая і Анлайнера падрабязная статыстыка не прыводзіцца, бо яе няма ў агульным доступе. Лічба прагледжаных старонак у іх выпадку — сума прагледжаных старонак у кожным з падраздзелаў.

У рэйтынг уключаныя сайты, якія маюць больш за 1 мільён прагледжаных старонак за месяц.

Сродак масавай інфармацыіпрагляды старонаквізітыпрагляды старонак за візітдоля адмоваўдоля візітаў з Беларусі
1Навінныя падраздзелы Tut.by — навіны, фінансы, аўто, спорт, ледзі, 42, нерухомасць, афіша96,56
2Навінныя падраздзелы Onliner.by — людзі, нерухомасць, аўто, тэхналогіі37,78
3Pressball.by / Прессбол6,831,933,5447%73%
4Kp.by / Комсомольская правда в Беларусі6,682,13,1865%74%
5NN.by / Наша Ніва5,501,513,6442%81%
6Gazetaby.com / Салідарнасць4,731,942,4473%52%
7By.tribuna.com / Трыбуна4,361,333,2845%86%
8Belaruspartisan.by/ Белорусскій партізан4,341,363,1955%79%
9Belta.by / БелТА3,861,822,1260%76%
10S13.ru (Гродна)3,471,192,9244%89%
11Sputnik.by / Спутнік Беларусь3,432,271,5174%54%
12Belnovosti.by / Белорусскіе новості2,901,881,5477%59%
13Naviny.by / Навіны2,781,272,1973%86%
14Citydog.by2,731,182,3162%76%
15Udf.by2,650,743,5854%83%
16Virtualbrest.by / Віртуальный Брест2,580,733,5439%95%
17Gomel.today / Сільные Новості (Гомель)2,550,892,8757%85%
18Sb.by / СБ. Беларусь Сёння2,481,341,8575%81%
19Tvr.by / Белтэлерадыёкампанія1,720,782,253%87%
20Belsat.eu / Белсат1,250,622,0165%60%
21Svaboda.org / Радыё Свабода1,040,472,2259%75%
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930