Даслаць навіну
Знайсці
06.12.2018 / 12:42 3

«Алень, добра цэлься!» Жыхар Віцебшчыны пакінуў пасланне кіроўцам-ліхачам на сваім плоце ФОТА

Незвычайны надпіс, які асабліва выразна бачны ў святле фар, з’явіўся ў вёсцы Лісна Верхнядзвінскага раёна.

Як распавялі мясцовыя жыхары «Віцебскаму кур’еру», гэты дом знаходзіцца на скрыжаванні. Даволі часта кіроўцы, разагнаўшыся, не ўпісваліся ў паварот і ламалі плот.

Стаміўшыся ад бясконцага рамонту сваёй маёмасці, уладальнік дома паклаў перад сваім участкам жалезабетонную бэльку, з адваротнага боку — камяні, а на самім плоце зрабіў вялізнымі літарамі надпіс:

«Алень, добра цэлься!»

Павялічыць выяву

У ДАІ Верхнядзвінскага раёна расказалі, што на свае вочы бачылі і той плот, і той надпіс:

«Абразлівых словаў у надпісе няма, таму рэагаваць на гэта міліцыя не можа. Да таго ж, гэта прыватная ўласнасць. Але тое, што гаспадар накідаў там камянёў, не вельмі добра. Наступствы аварыі могуць быць яшчэ больш сур’ёзнымі. Але і плот, і камяні знаходзяцца не ля самай дарогі, і, калі кіроўцы будуць ехаць па правілах, гэта ніяк на іх не адаб’ецца. Аварыі на гэтым скрыжаванні ў вёсцы Лісна здараюцца не часта, але гаспадар дома заўсёды вельмі сварыцца, калі чарговы «ліхач» зносіць яго агароджу. Што мы можам параіць? Прытрымлівайцеся дапушчальнай хуткасці і будзьце ўважлівымі за стырном».

НТ

66
Міхаssь BY / адказаць
06.12.2018 / 14:16
Па той бок плота жыве такіж алень ,раз піша на сваём плоце такую ахінею
1
Szsz. / адказаць
09.12.2018 / 13:38
Міхаssь BY, себя увидел и включил обиженку.
0
Психиатр Ян / адказаць
10.12.2018 / 13:14
Поставить противотанковый ёж и будет тебе счастье
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31