Даслаць навіну
Знайсці
06.12.2018 / 11:49 15

Шуневіч пра падлетка, які выбачыўся перад скульптурай гарадавога: Гэта мая ідэя

Павялічыць выяву

Фота Дзмітрыя Брушко

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч патлумачыў, хто прыдумаў зняць ролік пра тое, як падлетак просіць прабачэньня перад помнікам гарадавога ў Мінску, піша Tut.by.

— Мая ідэя, — так адказаў Ігар Шуневіч на пытанне журналіста пра тое, хто прыдумаў зняць ролік пра падлетка, што просіць прабачэння перад помнікам.

— А навошта? — удакладніў журналіст.

— Таму што.

— Вам не здаецца гэта дзіўным?

— Не, калі б гэта было дзіўным, я б гэтага не рабіў, я адэкватны чалавек.

Каментуючы ролік, міністр сказаў:

- Хлопец прыняў адэкватнае рашэнне. Па законе ён не нёс адказнасць, ён нёс маральную адказнасць. Закон да яго не ўжываўся, не блытайце Гогаля з Гегелем, - параіў міністр журналістам.

Пры гэтым міністр назваў «чарговым глупствам» паведамленні пра тое, што прэс-сакратар МУС Георгій Яўчар быў звольнены з-за роліка пра падлетка і гарадавога.

— Гэта выдумка, ён сышоў па выслузе гадоў, даслужыўся і сышоў на грамадзянку.

Падлетак, які даў поўху скульптуры гарадавога, просіць прабачэння ў помніка і міліцыянтаў

Падлетка, які даў поўху гарадавому, апраўдалі: парушэння закону няма

Крыніцы: за іміджавы правал з выбачэннямі перад гарадавым звольнены прэс-сакратар МУС Георгій Яўчар

Міліцыя запрашае сфатаграфавацца з «Мінскім гарадавым»

0
Цетка Алена / адказаць
06.12.2018 / 15:35
Чалавеку, якi грэбуе формай свайго ведамства, а замест яе надзявае форму НКВД, нiчога не каштуе падставiць падначаленага. Такая вось карпаратыуная культура !
0
Ёпрст / адказаць
06.12.2018 / 20:05
Ну-ну, адэкват ты наш нкусаўскі. Адзець форму нкусаўца побач з магіламі дзесяткаў тысяч забітых нкусаўцамі беларусаў?
0
Ladzimir / адказаць
07.12.2018 / 16:32
Шуневіч відна сам пераблытаў Гегля з Гогалям. Дзіўна што міліцыянт нават ведае такія прозвішчы. Відна недзе пачуў, але смысла паразумець не змог.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31