Знайсці
06.12.2018 / 11:4019РусŁacБел

Шуневіч: Узнікла неабходнасць абараніць маральныя каштоўнасці беларускага грамадства

Фота Сяргея Гудзіліна

Дэпутаты ў першым чытанні прынялі законапраект «Аб змяненні законаў Рэспублікі Беларусь па пытанні ўзмацнення барацьбы з прапагандай нацызму і экстрэмізму», які ўводзіць крымінальную адказнасць за рэабілітацыю нацызму. Прадстаўляў дакумент у парламенце міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч, піша Tut.by.

— Пачатак законапраекту быў пакладзены тады, калі мы сталі сведкамі абгрунтаванага абурэння грамадзян, якія ўлетку 2016 года ехалі ў электрацягніку Мінск — Маладзечна, і перад імі красавалася сваімі фашысцкімі татуіроўкамі адна наша асоба, — распавёў Ігар Шуневіч.

Па словах міністра, што «ў сваіх пачуццях былі абураныя пасажыры, якія памятаюць пра герояў, нашых ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, спаленыя карнікамі вёскі».

— Гэта здарэнне стала здабыткам шырокай грамадскасці. Мы гэтага грамадзяніна хутка выявілі і прыцягнулі яго за публічную дэманстрацыю нацысцкай сімволікі.

Аднак, сказаў міністр, гэты выпадак адлюстраваў у цэлым «тэндэнцыю, якая звязана са значным ростам нацысцкіх або неанацысцкіх экстрэмісцкіх праяў»

Шуневіч расказаў, што апошнія тры гады колькасць зарэгістраваных фактаў публічнай дэманстрацыі нацысцкай сімволікі ў краіне вырасла ў 15 разоў, пры гэтым прыхільнікі нацысцкай ідэалогіі ў наступным часта здзяйсняюць злачынствы.

— У 2016 годзе за здзяйсненне хуліганства, крадзяжоў, вымагальніцтваў, рабаванняў, згвалтаванняў, выкраданні людзей, супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў і іншых злачынстваў прыцягнуты да адказнасці 181 удзельнік неанацысцкіх аб'яднанняў. У 2017 годзе да крымінальнай адказнасці прыцягваўся 121 кіраўнік і актыўны ўдзельнік такіх аб'яднанняў.

Міністр сцвярджае, што расце і экстрэмісцкая актыўнасць. За апошнія тры гады колькасць зарэгістраваных у краіне фактаў распаўсюджвання экстрэмісцкай прадукцыі вырасла ў 31 раз, у 28 разоў вырасла колькасць зарэгістраваных злачынстваў, звязаных з распальваннем расавай, нацыянальнай і рэлігійнай варожасці.

— Лічу важным адзначыць, гэта гэтая з'ява і праблемы паўсталі не ў нашай краіне, гэта абумоўлена нядаўнімі падзеямі ў еўрапейскіх дзяржавах, якія ўзялі курс на падтрымку неанацысцкіх настрояў, і падаграваюць адтуль спробамі сказіць гістарычную памяць нашага народа, які перамог немцаў. У інтэрнэце распаўсюджваюцца псеўдагістарычныя публікацыі, якія скажаюць падзеі мінулага, якія апраўдваюць нацысцкіх злачынцаў і іх памагатых.

Ігар Шуневіч лічыць, што ўзнікла неабходнасць у прыняцці мер, якія дазволяць «абараніць маральныя каштоўнасці беларускага грамадства і асабліва свядомасць моладзі ад пранікаючай у рэспубліку нацысцкай, экстрэмісцкай ідэалогіі».

Законапраект прадугледжвае крымінальную адказнасць за рэабілітацыю нацызму і адміністрацыйную — за захоўванне або набыццё ў мэтах распаўсюджвання нацысцкай, экстрэмісцкай і тэрарыстычнай сімволікі і атрыбутыкі.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930