Знайсці
06.12.2018 / 10:327РусŁacБел

16-гадовая маладая мама з-пад Драгічына вярнулася дахаты: пазваніла ў міліцыю і папрасіла забраць яе з трасы

Міліцыя Брэсцкай вобласці знайшла 16-гадовую маладую маму Дзіяну Марозаву. Яны знаходзілася ў вышуку ад пачатку жніўня.

Дзіяна вядомая тым, што каля дзесяці разоў уцякала з дому. Падчас аднаго з такіх «паходаў» яна зацяжарыла. Тады Дзіяне было 13 гадоў. Але і пасля нараджэння дзіцяці працягвала ўцякаць.

«Яна сама патэлефанавала ў міліцыю, — распавялі карэспандэнту «Анлайнера» ва УУС Брэсцкай вобласці. - Сказала, што змерзла стаяць на трасе. Яна ў той момант знаходзілася ў Драгічынскім раёне. Цяпер дома адаграваецца».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера