Знайсці
05.12.2018 / 18:4412РусŁacБел

«Грамадзяне СССР» у Расіі масава адмаўляюцца ад аплаты паслуг ЖКГ

Кампанія «Камчацкэнерга» паведаміла пра шматлікія лісты ад жыхароў Камчаткі, у якіх людзі адмаўляюцца ад аплаты камунальных паслуг, называючы сябе «грамадзянамі СССР», паведамляе ТАСС.

Ілюстрацыйнае фота.

«Мы пакуль што не можам падлічыць агульную колькасць такіх лістоў, таму што ёсць асобныя звароты ад народжаных у СССР жыхароў, а ёсць звароты з прафсаюза «Саюз ССР», — адзначыла дарадца гендырэктара па інфармацыйнай палітыцы «Камчацкэнерга» Алена Сімаева. — Яны прыходзяць не толькі да нас, але і ў «Водаканал», Фонд капітальнага рамонту і кіруючыя кампаніі. Раней такія звароты былі адзінкавымі, але цяпер іх становіцца вельмі шмат. Людзі пішуць, што яны народжаныя ў СССР, на іх дзейнічае канстытуцыя СССР, і плаціць за паслугі яны не будуць».

Сімаева удакладніла, што ў Петрапаўлаўску-Камчацкім актыўна распаўсюджваюцца ўлёткі, у якіх сцвярджаецца, што калі чалавек нарадзіўся ў СССР, то ён не павінен плаціць за паслугі ЖКГ.

Раней пра масавыя выпадкі адмовы ад аплаты камунальных паслуг па прычыне сяброўства ў арганізацыі «Прафсаюз Саюз ССР» паведамлялі арганізацыі Хакасіі і Омскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930