Жыхар Падмаскоўя шпацыраваў па вуліцы з адрэзанай галавою жонкі
Адбылося ўсё ў невялікім гарадку Перасвет. Сужыцелі — 43-гадовы мужчына і 44-гадовая жанчына — выпівалі разам, пасля пасварыліся. Вынікам сваркі стала жорсткае забойства.
Цела жанчыны знайшлі 1 снежня ў кватэры.
Пакуль расійскі Следчы камітэт пацвердзіў забойства і затрыманне мужчыны. Але мясцовыя СМІ пішуць, што мужчына ўзяў адрэзаную галаву і пайшоў з ёй на вуліцу, пасля выкінуў галаву за домам.
Іншыя паведамляюць, што пасля забойства мужчына паклікаў суседа, каб той «зацаніў» тое, што здарылася. Нібыта шакаваны сусед і выклікаў міліцыю.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 29
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера