Даслаць навіну
Знайсці
05.12.2018 / 13:18 38

У новых падручніках па літаратуры паўстанне Каліноўскага назвалі «польскім». Сярод рэцэнзентаў — актывісты фонду «Русскій мір»

Школьныя настаўнікі звярнулі ўвагу на фармулёўкі ў абноўленым падручніку па рускай літаратуры для 8 класа. Іх справядлівае абурэнне выклікаў уступ да раздзелу «Літаратура другой паловы ХІХ стагоддзя».

«…Адмена прыгоннага права ў 1861 годзе выклікала новы выбух народных хваляванняў, самае буйное з іх — Польскае паўстанне пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага (1863-1864)», — пішуць аўтары.

Складальніцы падручніка — выкладчыцы БДУ Святлана Захарава і Таццяна Марозава, а таксама настаўніца рускай мовы і літаратуры гімназіі №22 Мінска Галіна Чэпелева. 

Павялічыць выяву

«Польскае паўстанне» — гэта каланіяльная фармулёўка, народжаная рускай гістарыяграфіяй у тым самым ХІХ стагоддзі. 

Беларуская навука разглядае гэтыя падзеі іначай. 

У прыватнасці, у абноўленым падручніку па гісторыі для таго ж 8 класа — адпаведны раздзел называецца «Паўстанне 1863—1864», у старых падручніках была фармулёўка «Паўстанне 1863—1864 у Польшчы, Літве і Беларусі». 

Як тут школьніку не заблытацца? 

«Безумоўна, такая фраза некарэктная, — лічыць кандыдат гістарычных навук Аляксандр Пашкевіч. — Вядома, што паўстанне было і геаграфічна не толькі польскім, і ўдзельнікі не абмяжоўваліся адной нацыянальнасцю. Гэта акурат уплыў яшчэ імперскай гістарыяграфіі, называць паўстанне «польскім», выключна ідэалагічны канструкт. У Беларусі такімі фармулёўкамі не карыстаюцца ні ў акадэмічнай навуцы, ні ў звычайнай публіцыстыцы. У нас гэта або проста «Паўстанне 1863—1864», або «Паўстанне ў Польшчы, Беларусі і Літве».

Нагадаю, што за часамі паўстання было выдадзена першае перыядычнае выданне па-беларуску, што стала вялікім дасягненнем і падмуркам, на якім у будучыні грунтаваўся нацыянальны рух». 

Як тады такая антынавуковая фармулёўка пралезла ў падручнік для школьнікаў? 

Мы спыталіся ў аднаго з аўтараў — дацэнта БДУ Святланы Захаравай. 

«У нас няма аўтараў асобных раздзелаў, мы працавалі калектыўна. Але падручнік прайшоў праз сіта рэцэнзентаў, змяняў недзе змест. І на якім этапе выплыла гэтая фармулёўка, мне сказаць цяжка. Можа, недзе недагледзелі, ідэалагічна не вытрымалі», — тлумачыць Захарава.

Чым тады выклікана рассінхранізацыя тэрмінаў у двух падручніках для аднаго года?

«На момант падрыхтоўкі яшчэ не было падручніка па гісторыі, не было на што арыентавацца», — падсумавала яна. 

Дарэчы, цікавы факт: прозвішчы асобных рэцэнзентаў гэтага падручніка ўсплываюць у інтэрнэце ў звязцы з фондам «Русскій мір». 

Напрыклад, дэкан філфака Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта Таццяна Сянькевіч узначальвае «Русскій центр» у Брэсце. «Русскій центр» — гэта крэатура фонду «Русскій мір». 

Павялічыць выяву

Таццяна Сянькевіч

У размове з «Нашай Нівай» Сянькевіч сказала, што не памятае, ці ёй належыць фармулёўка пра «польскае паўстанне».

Яшчэ адзін з рэцэнзентаў — Аляксей Іваноў з Магілёўскага ўніверсітэта імя Куляшова. 

Павялічыць выяву

Аляксей Іваноў, фота iff.msu.by

«Падтрымлівае актыўныя сувязі з пасольствам Расіі […], стала бярэ ўдзел у арганізацыі навукова-адукацыйных мерапрыемстваў сумесна з прадстаўніцтвам Рассупрацоўніцтва ў Беларусі, фондам «Русскій мір», — інфармуе пра Іванова сайт універсітэта.

Іваноў папрасіў даслаць яму пісьмовы запыт, каб ён паспрабаваў узгадаць аўтарства правак.

Гэта ўжо не першая дзіўная сітуацыя з рэформай падручнікаў. Так, раней у падручніку па гісторыі вайна 1812 года раптам выявілася для беларусаў «айчыннай». 

Чытайце: У новых школьных падручніках вайна 1812 года зноў стала «Айчыннай». Па чыёй ініцыятыве?

Арцём Гарбацэвіч

1
Volha / адказаць
06.12.2018 / 01:00
Дарэчы, а ці не зрабілі аўтаркі Ctrl+C - Ctrl+V з расейских падручнікаў, і не толькі гэтай фразы, а вялікіх кавалкаў? Хтосьці можа параўнаць?
2
Аляксандр / адказаць
06.12.2018 / 01:15
Ганьба! расейцам здаюць краіну!
0
AlesGut / адказаць
06.12.2018 / 08:58
Василиса, нічога ён не пераблытаў. Ён мэтанакіравана хлусіць, бо нават Касцюшка змагаўся за Рэч Паспалітую (ці нават больш за незалежнасьць ад імпэрыі), а не за Польшчу.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31