Даслаць навіну
Знайсці
05.12.2018 / 11:24 4

Уласнік «Паедзем, паядзім» Зайдэс падаў на «Новы час» такі ж самы пазоў, як раней Ізраілевіч

Галоўная рэдактарка газеты «Новы час» Аксана Колб раніцай 5 снежня атрымала смс-ку з суда Савецкага раёна Мінска. Яе просяць з’явіцца 17 снежня на папярэдні разгляд пазову Леаніда Зайдэса «па абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі, спагнанні кампенсацыі маральнай шкоды».

Павялічыць выяву

Леанід Зайдэс. Фота svaboda.org.

Пакуль сам пазоў спадарыня Колб не бачыла (работнікі суда павінны прадаставіць цягам пяці дзён), таму не ведае, якія менавіта прэтэнзіі ў Зайдэса. Аднак сама фармулёўка гучыць гэтаксама, як папярэдні пазоў яшчэ аднаго бізнэсмэна Аркадзя Ізраілевіча. Той спадзяваўся спагнаць з «Новага часа» 40 тысяч рублёў маральнай кампенсацыі. Тады суд стаў на абарону незалежнага выдання.

«Ці дадае аптымізму станоўчы досвед такіх справаў у судзе? Хутчэй не, бо ў нашай краіне можа быць усё, што заўгодна. Гэтыя людзі не могуць супакоіцца, што аднойчы мы іх перамаглі ўжо. Што ж, будзем далей змагацца», — адзначыла Аксана Колб.

«Новы час» друкаваў серыю матэрыялаў журналіста Дзяніса Івашына аб тым, каму належыць рэстаран «Паедзем, паядзім» у Курапатах. Сам Івашын смс з запрашэннем у суд пакуль не атрымліваў.

ЗП

2
Кажыма праўду / адказаць
05.12.2018 / 13:02
Сябры-беларусы! Падтрымайма «Новы Час» у барацьбе за вольнае слова падпіскаю!

Падпісвайцеся, беларусы, і прыйдзе Новы час!

https://novychas.by/hramadstva/padpisvajcesja-belarusy-i-pryjdze-novy-czas
1
Туш / адказаць
05.12.2018 / 13:06
Ці перадаў Зайдэс грошы Астаповічу на пашпартызацыю крыжоў і руху За Свабоду на круглы стол з КДБ ? Чым скончылася гэтая гісторыя, ці яна яшчэ не пачыналася ?
2
Танчык / адказаць
05.12.2018 / 15:12
"Новы час", мы з вамі!
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31