Знайсці
05.12.2018 / 09:254РусŁacБел

У Аргенціне сабака адбіў футбольны мяч з лініі варот ВІДЭА

У Аргенціне падчас матча трэцяга дывізіёна Хувентуд Уніда — Дэфенсорэс дэ Бельграна на поле раптам выскачыў сабака, які перашкодзіў мячу ўляцець у вароты адной з каманд.

Відэа інцыдэнту выклалі на старонцы Pasión Fútbol у твітары.

Зрэшты, паведамляецца, што яшчэ да з'яўлення сабакі на футбольным полі, суддзя зафіксаваў парушэнне правілаў, таму гол і так бы не залічылі. Матч скончыўся перамогай гаспадароў з лікам 3:0. Хвастаты гулец больш на поле не з'яўляўся.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера