Знайсці
05.12.2018 / 08:431РусŁacБел

Найлепшым футбалістам 2018 года названы Ігар Стасевіч

Учора прайшла цырымонія закрыцця футбольнага сезону — «Зорны мяч — 2018». На ёй названы найлепшы футбаліст Беларусі 2018 года, ім стаў капітан БАТЭ Ігар Стасевіч.

Фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Атрымаўшы прыз, Ігар Стасевіч падзякаваў людзям, якія зрабілі вялікі ўплыў на яго футбольную кар'еру. Сярод іх найважнейшыя ролі згулялі шматгадовы кіраўнік БАТЭ Анатоль Капскі і былы настаўнік мінскага «Дынама» Уладзімір Журавель, што пайшлі з жыцця гэтай восенню, піша Tut.by

Вынікі галасавання сярод вядомых спецыялістаў і журналістаў традыцыйна праводзіў «Прессбол». У галасаванні прыняў удзел 441 чалавек, у тым ліку журналісты «Нашай Нівы».

1. Ігар Стасевіч набраў 795 балаў

2. Станіслаў Драгун (БАТЭ) — 768

3. Аляксандр Мартыновіч («Краснадар») — 412

4. Павел Савіцкі («Дынама-Брэст») — 164

5. Іван Маеўскі («Астана») — 102.

Стасевіч быў найлепшым гульцом краіны ў 2015 годзе

Найлепшым беларускім трэнерам названы Віктар Ганчарэнка, які ўзначальвае ЦСКА. Ён названы найлепшым трэнерам трэці раз запар і восьмы раз з 2008 года.

Румас выступіў на цырымоніі закрыцця сезона па-беларуску

Услед за Румасам на беларускую мову перайшоў і міністр спорту Сяргей Кавальчук: «Я таксама павінен»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930