Знайсці
04.12.2018 / 17:2310РусŁacБел

П’яны бомж, якога падножкай зваліў міліцыянт, стаў адбівацца. Яму пагражае да 6 гадоў

43-гадовы бомж з Дзятлава, якога часта лавілі за піццё алкаголю ў грамадскіх месцах, часта бамжаваў каля Прывакзальнай плошчы, паведамляе «Минск-Новости».

Мужчына зноў папаўся і міліцыянер хацеў завесці яго ў апорны пункт, каб скласці ў дачыненні да яго чарговы пратакол. Мужчына быў п'яны і прасіў у міліцыянера яго адпусціць. У падземным пераходзе грамадзянін нечакана пачаў уцякаць, патрабаванням міліцыянера не падпарадкаваўся.

Участковы дагнаў зламысніка ля выхаду з падземнага пераходу і падсечкай збіў з ног. Той упаў. На просьбы падняцца бомж не рэагаваў. Калі афіцэр стаў падымаць яго, мужчына пачаў супраціўляцца. На дапамогу падаспеў сяржант міліцыі з аддзела ўнутраных спраў на транспарце, дапамог уціхамірыць мужчыну і адвесці яго ў апорны пункт.

Ва ўчастковага інспектара выяўлены пашкоджанні каленнага сустава і кісці рукі.

За гвалт проці супрацоўніка міліцыі пракуратура Кастрычніцкага раёна распачала крымінальную справу па арт. 364 КК Беларусі. Мужчыну пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930