Знайсці
04.12.2018 / 16:491РусŁacБел

З’явілася ВІДЭА, як ДАІ страляла па бусе з п’яным кіроўцам

Каля 15.00 3 снежня на дарозе М6 каля вёскі Манькоўшчына Валожынскага раёна кіроўца ўчыніў ДТЗ і знік, паведамляе «Минск-Новости».

Парушальніка на мікрааўтобусе Mercedes-Benz Sprinter заўважыў нарад ДАІ Валожынскага РАУС. Кіроўца праігнараваў дзяржаўтаінспектара і не спыніўся.

Чытайце таксама: Бус уцякаў ад ДАІ па гродзенскай трасе і вуліцах Мінска. Скончылася жорсткай аварыяй і разбітай галавой

На патрабаванні спыніцца аўтамабіліст не рэагаваў. Даішнікі вырашылі выкарыстаць зброю.

Парушальнік, нягледзячы на папераджальныя стрэлы, працягваў ціснуць на газ. Мікрааўтобус рухаўся па МКАД, затым з'ехаў на Радашкоўскую, дзе ўрэзаўся ў асвятляльную мачту і металічную агароджу. Кіроўцу затрымалі — ён быў п'яны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930