Даслаць навіну
Знайсці
04.12.2018 / 14:42

Жыхар Гродна хацеў разбагацець, а страціў 11 тысяч даляраў

У пачатку восені 43-гадовы гродзенец стаў атрымліваць праз інтэрнэт прапановы ад кампаніі Super binary аб заробку з выкарыстаннем бінарных апцыёнаў, паведамляе СК у сваім тэлеграм-канале..

Першапачаткова адмаўляўся, аднак прадстаўнікі кампаніі пераканалі яго, паабяцаўшы падваенне ўкладзеных сродкаў. Усяго мужчына пералічыў больш за 11 тысяч даляраў ЗША. Для гэтага ўзяў крэдыты ў банках і заклаў аўтамабіль.

Пра тое, што стаў ахвярай злачынства, мужчына выявіў пасля спробы вывесці 20 тысяч даляраў, што нібыта знаходзіліся на яго рахунку. За гэтую аперацыю з яго запатрабавалі пералічэння яшчэ некалькіх тысяч даляраў, а пасля адмовы выканаць патрабаванне перасталі выходзіць на сувязь.

Следчыя ўстанавілі, што пацярпелы пералічваў свае грашовыя сродкі ў Чэхію. Пры гэтым да пераводу грошай не азнаёміўся з наяўнай у інтэрнэце інфармацыяй, пра тое, што Super binary з'яўляецца ашуканскім праектам. Яго ахвярамі сталі грамадзяне многіх краін свету.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30
31