Знайсці
04.12.2018 / 13:015РусŁacБел

Лукашэнка назваў два галоўныя драйверы беларускай эканомікі

president.gov.by

Развіццё IT-тэхналогій, а таксама мадэрнізацыя буйных прадпрыемстваў з'яўляюцца драйверамі беларускай эканомікі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 24», паведамляе БелТА.

«Калі ўжо шчыра казаць, то гэта (IT-сектар) адзін з такіх модуляў, які сёлета прынясе нам толькі па экспарце каля паўтара мільярдаў даляраў. Гэта прыстойная сума для нас, — распавёў Аляксандр Лукашэнка. — Але драйвер гэты адкрыўся не ўчора, калі модна стала казаць пра лічбавізацыю».

Ён растлумачыў, што гэтая сфера ў Беларусі развівалася паступова. У ёй ўбачылі вялікія перспектывы яшчэ больш за дзесяць гадоў таму, таму і быў створаны Парк высокіх тэхналогій. «У аснове ляжаў чалавечы капітал, які сыходзіць каранямі ў нашы агульныя часы. У нас і адукацыя была салідная: радыётэхнікі, матэматыкі, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — Мы гэта захавалі, і адтуль мы вырастаем».

Аляксандр Лукашэнка лічыць, што цыфравізацыя павінна пранікаць не толькі ў рэальны сектар эканомікі, але і ў адукацыю, ахову здароўя, іншыя сферы. Паводле яго слоў, Беларусь не толькі сама засяродзілася на гэтым кірунку, але і дапамагае развіваць яго іншым краінам, напрыклад Казахстану і Узбекістану, іншым цэнтральнаазіяцкім рэспублікам. «Але трэба разумець, што асабліва не рванеш, калі няма базы, асабліва адукацыі», — падкрэсліў ён.

Яшчэ адным з найважнейшых напрамкаў для развіцця эканомікі кіраўнік дзяржавы назваў мадэрнізацыю прадпрыемстваў старой школы, у тым ліку такіх, як МАЗ, БелАЗ, МТЗ.

«Для нас драйвер — гэта не ўзяць і зламаць нібыта неэфектыўнае і нешта ствараць з нуля, хоць і з нуля нешта трэба было ствараць, — канстатаваў ён. - На новае шмат грошай трэба, спецыялісты патрэбныя. А мы гэта, захаваўшы, рэанімавалі і ўкладвалі сродкі ў гэтыя школы. і атрымалі каласальны эфект

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930