Знайсці
04.12.2018 / 13:18РусŁacБел

ФОТА сабакі Джорджа Буша, які не адыходзіў ад яго труны, разбіла сэрца мільёнам

Кранальным здымкам аб сабачай вернасці падзяліўся прэс-сакратар 41-га прэзідэнта ЗША Джым Макграта з подпісам: «Місія скончана». Таксама ён з'явіўся ў інстаграме, прысвечаным сабаку.

Сабаку завуць Салі, яна была верным сябрам і памочнікам 94-гадовага экс-прэзідэнта, пасля таго як у пачатку года памерла яго жонка Барбара.

View this post on Instagram

Mission complete.

A post shared by Sully H.W. Bush (@sullyhwbush) on

Нягледзячы на тое што разам гаспадар і сабака правялі ўсяго некалькі месяцаў, Салі тужыла так моцна, як могуць толькі гэтыя адданыя жывёлы. Але пасля пахавання прэзідэнта яна зноў адправіцца дапамагаць ветэранам — у Нацыянальны ваенна-медыцынскі цэнтр. Як бы сумна, па словах Джорджа Буша - малодшага, не было развітвацца.

А пакуль над кранальным фота льюць слёзы каментатары, якія захапляюцца любоўю і вернасцю сабакі. За некалькі гадзін толькі ў твітары яно сабрала 133,6 тыс. «сэрцаў», у інстаграме — каля 77 тыс. і 54 тыс. на reddit.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930