Знайсці
04.12.2018 / 12:322РусŁacБел

Паплечнік Хадаркоўскага прызнаўся ў любові да Беларусі

Леанід Неўзлін, якога лічаць «правай рукой» апальнага расійскага алігарха, зрабіў кранальны допіс у сваім тэлеграм-канале. 

Вось што напісаў вядомы бізнесовец (цяпер жыве ў Ізраілі) пра нашую краіну ў сваім тэлеграм-канале:

«Беларусь — мая любоў. Усе мае продкі адтуль. Я ў свой час вырашыў «дакапацца» да каранёў, і замовіў даследаванне па гісторыі маёй сям'і і адначасова па гісторыі ўсходняй Беларусі — мясцінаў маіх продкаў. Атрымаўся вельмі змястоўны і прыгожы двухтомнік на рускай мове для мяне, маёй сям'і, блізкіх і сяброў.» 

«Мы з хасідаў па версіі заснавальніка хасідызму Бааль Шэм Тоў. Я нават нарадзіўся з ім у адзін дзень, праўда, на шмат гадоў пазней».

Неўзлін таксама кажа, што дасылаў гэтую кнігу ў розныя краіны, і толькі ў Маскву аніводная з іх не дайшла. 

«Вельмі хачу туды, — піша ён пра Беларусь і размяшчае відэаролік пра беларускія цікавосткі, — але, на жаль, пакуль не магу. Паглядзіце, як там прыгожа».

Паказальна, што Неўзлін выкарыстоўвае форму «Беларусь» замест «Белоруссия».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера