Знайсці
04.12.2018 / 11:584РусŁacБел

Да 2050 года насельніцтва Мінска скароціцца на 300 тысяч чалавек

Дэмаграфічная сітуацыя ў Беларусі такая, што да 2050 года колькасць жыхароў краіны скароціцца прыкладна на 1 мільён чалавек, а ў Мінску — на 300 тысяч жыхароў. Пра гэта было заяўлена на I Беларускім форуме дэвелапераў, паведамляе Realt.by.

«Стратэгія Мінска да 2050 года звязана са стрымліваннем яго развіцця, таму што на працягу 1960-1980-х гадоў ён быў самым хуткарослым горадам у Еўропе», — патлумачыў галоўны архітэктар «Мінскгорада» Аляксандр Акенцьеў.

Мяркуецца, што жыццё са сталіцы будзе паступова перацякаць у гарады-спадарожнікі. Паводле папярэдніх разлікаў, у межах другой кальцавой аўтадарогі колькасць насельніцтва вырасце на 110 тысяч, а за кошт будаўніцтва кітайскага індустрыяльнага парка «Вялікі камень» — на 150 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930