Даслаць навіну
Знайсці
04.12.2018 / 06:31 1

Абрана найгоршае апісанне сэксу ў літаратуры

Павялічыць выяву

Амерыканскі пісьменнік Джэймс Фрэй стаў лаўрэатам антыпрэміі за найгоршае апісанне сэксу ў літаратуры 2018 года. Пра гэта паведамляе The Guardian.

Узнагароду аўтару прысудзілі за раман «Кацярына». На думку членаў журы, у апісаннях Фрэя настолькі шмат «доўгіх сумнеўных эратычных пасажаў», што пісьменнік мог бы выйграць прэмію «яшчэ некалькі разоў». Асабліва суддзі адзначылі сцэну апісання сэксу галоўных герояў у ваннай у Парыжы.

«Асляпляльны надзвычайны непераадольны выбух белізны. О божа. […] Мы абое стогнем, вочы, сэрца, душы, цела адзіныя. Адзіныя. Белы. О божа. […] Я заплюшчваю вочы, выдыхаю. […] Я прытуляюся да яе, абое дыхаем цяжка, я ўсё яшчэ ўнутры яе, пасміхаюся», — цытуе Фрэя выданне.

У шорт-ліст аўтараў, што кепска апісалі сэкс, увайшоў, дарэчы, Харукі Муракамі.

10
Зiма / адказаць
04.12.2018 / 08:41
Самае найгоршае апiсанне сэксу у Караткевiча у Дзiкiм паляваннi караля Стаха. Калi у начы да пана Беларэцкага прыйшла гаспадыня Балотных ялiн. Я ужо спадзявауся што зараз пачнецца, але пачалося нейкае абы што. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31