Знайсці
03.12.2018 / 21:314РусŁacБел

Бус уцякаў ад ДАІ па гродзенскай трасе і вуліцах Мінска. Скончылася жорсткай аварыяй і разбітай галавой

Чытачы «Нашай Нівы» сталі відавочцамі пагоні экіпажаў ДАІ за мікрааўтобусам (магчыма, «Мерседэс Спрынтар»), якая праходзіла паміж 15:00 і 16:00 спачатку па трасе М6 (Гродна— Мінск), а пасля і па вуліцах сталіцы.

«Міма мяне пранесліся чатыры экіпажы ДАІ з чырвонымі маячкамі, якія гналі па гродзенскай трасе (у бок Мінска) нейкі падбіты бус. Ехаў за імі па трасе, пасля яны павярнулі на ўнутранае кола МКАД», — паведаміў адзін з каментатараў.

«20 хвілін таму на вуліцы Радашкоўскай у Мінску адбылося ДТЗ.

П'яны кіроўца на бусе ўляцеў у слуп, ледзь не зачапіўшы аўто на паркоўцы. Буйны. Разбіў галаву аб лабавое пры ўдары, забрала хуткая.

Ехала некалькі экіпажаў. Вялі яго з-за горада. Як дапусцілі, што ён трапіў у горад, пытанне, як звычайна, рытарычнае», — працягнуў яго гісторыю іншы чытач, які стаў відавочцам аварыі.

У ДАІ Мінскай вобласці карэспандэнту «Нашай Нівы» паведамілі, што не мелі дачынення да пагоні. Атрымаць каментар ад сталічнага ДАІ пакуль не атрымалася.

БЮ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера