Знайсці
03.12.2018 / 21:2514РусŁacБел

Расійскі віцэ-адмірал крытыкуе Канта: Пісаў нейкія незразумелыя кнігі, якія ніхто тут не чытаў ВІДЭА

Кіраўнік штаба Балтыйскага флоту Расіі, віцэ-адмірал Ігар Мухаметшын заклікаў падначаленых узяць удзел у выбары імя для аэрапорта Калінінграда і прагаласаваць за маршала СССР Аляксандра Васілеўскага, раскрытыкаваўшы пры гэтым асобу нямецкага філосафа Імануіла Канта.

У сваім выступе Мухаметшын назваў Канта здраднікам радзімы, які «ўніжаўся і на каленях поўзаў, каб яму далі кафедру ва універсітэце». Вайсковец заявіў, што ніхто з яго слухачоў ніколі не чытаў «нейкіх незразумелых» кніг Канта і чытаць не будзе.

Імануіл Кант — філосаф, які нарадзіўся і жыў у Калінінградзе (тады Кёнігсберг). У 1758-1762 гадах, калі Усходняя Прусія была пад расійскім кантролем, быў падданым Расійскай імперыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031