Знайсці
03.12.2018 / 21:178РусŁacБел

«Клуб рэдактараў» з прадстаўніком «НН» сабраў на Ютубе ў 25 разоў больш праглядаў за папярэдні выпуск

Беларускія дзяржаўныя тэлеканалы выстаўляюць на Ютуб большасць сваіх перадач. У інтэрнэце яны пераважна не карыстаюцца папулярнасцю.

«Клуб рэдактараў» ад Белтэлерадыёкампаніі — не выключэнне. Колькасць праглядаў розных выпускаў у новым сезоне выглядае наступным чынам: 199 — 128 — 94 — 154 — 124 — 85.

Сумарная папулярнасць шасці праграм, у якіх не гучала альтэрнатыўнага меркавання, не дасягнула нават 800 праглядаў.

Выпуск, удзельнікам якога стаў рэдактар «НН» Ягор Марціновіч, стаў выключэннем, перадусім за кошт увагі да праграмы з боку недзяржаўных СМІ. За некалькі дзён ён набраў больш за 2000 праглядаў.

Чытайце. Рэдактар «НН» на БТ: Зісер і Золатава заслугоўваюць звання Героя Беларусі, а не крымінальнай справы ВІДЭА

У гісторыі «Клуба рэдактараў» гэта другое па папулярнасці відэа на Ютубе. Адметна, што на першым месцы пакуль застаецца праграма двухгадовай даўніны з удзелам іншага прадстаўніка «Нашай Нівы» — шэф-рэдактара Андрэя Дынько.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930