Знайсці
03.12.2018 / 21:014РусŁacБел

Зісер: Пракапеня хацеў купіць tut.by у 2013-м, але мы не сышліся ў цане

У цыкле відэагутарак, якія робіць вядучая «Гумар-ФМ» Настасся Баранцава, выйшла інтэрв’ю з уласнікам партала tut.by Юрыем Зісерам.

Вядучая спытала, ці праўда, што вядомы бізнэсмен Віктар Пракапеня хацеў набыць рэсурс. «Так, было такое, у 2013 годзе». — «А чаму продаж не адбыўся?» — «Не сышліся ў цане», — адказаў Зісер.

Зісер: Ён прапаноўваў дастаткова нізкую цану.

Вядучая: Якую?

Зісер: Я не помню, але гэта было ніжэй за нашы чаканні, таму мы адмовіліся.

Вядучая: То бок толькі праз цану?

Зісер: На той момант так.

Вядучая: А вы не памятаеце, колькі хацелі на той момант?

Зісер: Не помню, гэта было пяць гадоў таму.

Вядучая: Калі б вы зараз прадавалі tut.by, то за якую цану?

Зісер: Ні за колькі не прадам, нікому. Нават за мільярд. Хіба што я мог бы гаварыць з нейкім медыяхолдынгам, бо гэта магчымасць росту для tut.by. Стаць часткай, напрыклад, New York Times. Каб можна было карыстацца іх інструментамі, ездзіць на стажыроўкі, вучыцца. Тады б гэта мела сэнс. А сэнс прадавацца беларусам? Такіх няма беларусаў, ад якіх мы маглі б атрымаць нешта, большае за грошы.

Вядучая: А чаму тады хацелі прадацца?

Зісер: Ды не хацелі мы прадавацца. Проста Пракапеня прапанаваў.

Віктар Пракапеня — буйны беларускі ІТ-бізнэсовец.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930